Аляксей Сцяпанавіч Шышко

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Сцяпанавіч Шышко (нар. 20 жніўня 1972, г.п. Зэльва, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар і дызайнер.

Хуткія факты Аляксей Сцяпанавіч Шышко, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1991 годзе аддзяленне «мастацкае афармленне» Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава; у 1996 годзе — аддзяленне «Аб’ёмны дызайн» прамысловага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На чацвёртым курсе вучобы ў акадэміі пачаў прадпрымальніцкую дзейнасць, кампанія замалася па распрацоўкай і вырабам вонкавай рэкламы ў Мінску. Разам з партнёрамі заснаваў кампанію СП «VDStudio» ТАА — цяпер кампанія «VDS». Крэатыўны дырэктар, галоўны дызайнер кампаніі «VDS» з 2000 года.

Член Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза архітэктараў.

Remove ads

Творчасць

Асноўным профілем дзейнасці з’яўляецца распрацоўка брэндаў, фірменных стыляў і карпаратыўнай архітэктуры для кампаній нафтавага рынку і аўтаіндустрыі; інжынернае суправаджэнне праектаў, уласная вытворчасць на заводзе «VDS». Асноўныя распрацоўкі з наступным укараненнем: фірменны стыль кампаніі «Беларуснафта» (1996), знешняе аблічча комплексаў «Tatneft» (нацыянальная нафтавая кампанія Татарстана, 2005); фірменны стыль аўтацэнтраў «Лада» і УАЗ (2006), фірменны стыль для АЗС кампаніі «А-100» Беларусь (2007), фірменны стыль і архітэктурная ідэя для сеткі АЗС дзяржаўнай кампаніі Казахстана «Казмунайгаз» (2010), фірменны стыль сеткі АЗС нацыянальнага аператара Украіны кампаніі OKKO (2011). Распрацоўка для НК «Лукойл» новага фірменнага стылю і архітэктуры АЗС з наступным укараненнем ва ўсіх краінах свету (2012). Распрацоўка фірменнага стылю для нафтавай кампаніі «Rompetrol» Румынія (2013).

Удзельнічае ў міжнародных выстаўках у Маскве і Варшаве з 1996 года.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading content...
    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads