Беларуснафта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларуснафта
Remove ads

Беларуснафта — беларускае дзяржаўнае нафтагазаздабыўное прадпрыемства, заснаванае ў 1966 годзе. У 19972007 гадах штогод здабывала 1,8 млн тон нафты[1]. Мае замежныя прадстаўніцтвы ў Венесуэле (Каракас; з 2006 г.[2]), Польшчы (Варшава) і Украіне (Чарнігаў; з 2010 г.[3]). У 2011 г. валодала 484 аўтазаправачнымі станцыямі (АЗС; больш як 60 % ад агульнай колькасці ў краіне[4]), праз якія на беларускім рынку збывалася звыш 75 % паліва[5]. З 7 чэрвеня 2001 г. пасаду кіраўніка займае Аляксандр Ляхаў[6].

Хуткія факты Беларуснафта, Тып ...
Thumb
Офіс у Гомелі
Remove ads

Дачынныя прадпрыемствы

Акрамя газаперапрацоўчага завода ў Рэчыцы, навукова-даследніцкага інстытута нафты, 6 абласных і 2 сталічныя дачынныя прадпрыемствы пастаўкі нафтапрадуктаў, мае наступны шэраг падпарадкаваных прадпрыемстваў: «Беларуснафта-Асобіна» (Камунар, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць), «Беларуснафта-Сібір» (горад Губкінскі, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Уральская федэральная акруга, Расія; з 2007 г.[7]), «Ліданафтапрадукт» (Гродзенская вобласць), «Пухавічынафтапрадукт» (Мар’іна Горка, Мінская вобласць), «Сейсматэхніка»[8].

У 2013 годзе «Беларуснафта» набыла НК «Янгпур» за $ 112 млн. «Янгпур» мае 6 радовішчаў (на 5 вядзецца распрацоўка) у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі. Рэалізацыя нафты вядзецца праз сістэму «Транснафты». Аб’емы здабычы нафты ў кампаніі невялікія. Напрыклад, летась «Янгпур» здабыў 206 тыс. т, а ў 2018 годзе — 193 тыс. т.[9]

Remove ads

Айчынная здабыча

У верасні 2016 года ўпершыню ў гісторыі нафтавай прамысловасці Беларусі на Рэчыцкім радовішчы пачалася прамысловая здабыча нафты са сланцавых парод. Дзякуючы новым тэхналогіям цяпер праз новую свідравіну здабываюць 20 тон нафты ў суткі. А агульная колькасць можа скласці да 700 тысяч тон, што адпавядае 3 % таго аб’ёму нафты, які Беларусь штогод імпартуе з Расіі[10].

Замежная дзейнасць

Венесуэла

15 лютага 2007 года пачалося бурэнне першай свідравіны на падставе вывучэння нафтазапасаў геолагамі прадпрыемства ў вадазборы ракі Арынока[11] (316 млрд барэляў, большасць у блоку Хунін-1 з 4 блокаў[12]). 28 сакавіка пацвердзілася наяўнасць нафты ў блоку Хунін-1. Адбылося падпісанне Статуту сумеснага з урадавай Венесуэльскай нафтавай карпарацыяй (ВНК) сейсмаразведачнага прадпрыемства «Сісміка Белавенесаляна»[13] (горад Матурын, штат Манагас). Доля беларускага боку склала 40 %[14]. У чэрвені пачалася зборка 5[15] вібрацыйных крыніц[16] СВ-30/120М. На 14 лістапада прабурылі 2 свідравіны[17]. Пры канцы месяца «Сісміка БелаВенесаляна» прайшло рэгістрацыю. 9 снежня адбылося заснаванне сумеснага з ВНК нафтаздабыўнога прадпрыемства «Петралера БелаВенесаляна» (радовішча Гуара, штат Ансаатэгі)[18], у якім доля беларускага боку склала 40 %[19]. СП атрымала радовішчы Гуара Эстэ і Лагамедыя. Да канца года прабурылі 3 свідравіны[20].

У студзені 2008 г. пачалася нафтаздабыча[21]. На 1 красавіка г. на 2 СП працавала звыш 50 беларускіх супрацоўнікаў. Дагэтуль скончылася вывучэнне трох дадатковых радовішчаў[22] на пляцоўцы Баяка ў поясе Арынока, у цэнтральнай частцы Венесуэлы[23]. 27 чэрвеня штодзённая нафтаздабыча дасягнула 5 тыс. барэляў[24]. За 2008 год нафтаздабыча перавысіла 680 тыс. тон[25].

За 1-е паўгоддзе 2009 г. здабыча склала 240 тыс. т. 2 ліпеня 2009 г. СП «Петралера БелаВенесаляна» перадалі тры новыя нафтарадовішчы. Тады ж адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з кампаніяй «Інтэвеп»[26] (Венесуэльскі інстытут нафтавых тэхналогій; горад Лос Тэкес, штат Міранда). 4 жніўня «Беларуснафта» прыпыніла распрацоўку Хунін-1[27]. На 8 верасня «Петралера БелаВенесаляна» здабыла першы млн. т. нафты[28].

На 12 сакавіка 2010 г. «Петралера БелаВенесаляна» здабыла 1,5 млн т. нафты і больш як 450 млн кубічных метраў спадарожнага газу. У валоданні СП знаходзілся 175 дзейных свідравінаў, у тым ліку 4 фантанныя[29]. 16 сакавіка штодзённая нафтаздабыча дасягнула 14 тыс. барэляў[30]. 17 сакавіка СП атрымала ў распрацоўку 6 газарадовішчаў ва Усходне-Венесуэльскім басейне[31]. На 22 сакавіка чысты прыбытак «Беларуснафты» за 3 гады працы ў Венесуэле склаў 105 млн $[32]. У 1-ым паўгоддзі «Беларуснафта» паставіла 240 тыс. т. венесуэльскай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (Гомельская вобласць)[33]. 20 верасня «Сісміка БелаВенесаляна» скончыла абследаванне радовішча Мантэкаль і прыступіла да трохмернай сейсмаразведкі Петраседэнья[34]. 16 кастрычніка адбылося падпісанне Статуту сумеснага з ВНК прадпрыемства «Сервісіа БелаВенесаляна» для бурэння і рамонту свідравінаў [35]. За 2010 г. СП здабыла 750 тыс. т. нафты і 515 млн куб. м. спадарожнага газу[36]. За 2008—2010 гг. здабыча перавысіла 2 млн т. нафты. У 2010 г. 2 беларускія брыгады выканалі 44 падземныя і капітальныя рамонты свідравін, што забяспечыла дадатковую здабычу 21,6 тыс. т. нафты.

22 сакавіка 2011 г. «Петралера БелаВенесаляна» атрымала 2 дадатковыя нафтарадовішчы Сентра блок 8 і Лагунілас блок 12 на захадзе Венесуэлы ля возера Маракайба[37]. На 5 кастрычніка адрамантавалі 70 свідравінаў. 10 кастрычніка «Сісміка БелаВенесаляна» скончыла сейсмаразведку плошчы Петраседэнья і прыступіла да Петрамакарэа[38].

Іран

5 мая 2007 г. улады Ірана ўхвалілі разлік прадпрыемствам распрацоўкі нафтарадовішча Джафейр у сумежнай з Іракам паўднёва-заходняй вобласці Хузестан[39]. Радовішча знаходзілася за 30 кіламетраў на ўсход ад іншага радовішча Азадэган і за 70 км на паўднёвы захад ад горада Ахваз. Яно складала 22 км у даўжыню і 10 км у шырыню. Запасы ацэньваліся ў 2,1 млрд. барэляў[40] (300 млн. тон). 5 верасня ў Іране адбылося падпісанне з Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніяй (НІНК) дагаворы на распрацоўку радовішча, што прадугледжвала бурэнне разведаных нафтаносных слаёў і геолагаразведку новых[41]. У кастрычніку бакі стварылі сумеснае прадпрыемства (СП) «Белпарс Петролеюм»[42], што працавала паводле дагаворы выкупу. Тады ж падпісалі трохбаковую дагавор аб распрацоўцы радовішча з удзелам «Петраіран Дэвелапмент»[43]. 9 снежня 2008 г. бакі дамовіліся аб перадачы ў распрацоўку СП новага пласта Фахліян у радовішчы Азадэган. Тады ж у Гомелі адбылося падпісанне пагаднення з прыватным прадпрыемствам «Сепанта Інтэрнэшнл» аб суправаджэнні бурэння нафтасвідравін[44]. 4 мая 2009 г. дадалася дамова з «Петра Парс» на трохмерную сейсмаразведку 20 спецыялістамі на радовішчы Банд-э-Каркхех з ахопам 874 квадратных км[45]. На 25 жніўня 2010 г. на Джафейры прабурылі 4 свідравіны[46]. Прамысловая нафтаздабыча распачалася пасля кастрычніка[47] і дасягнула 2,8 тыс. барэляў у дзень[48].

29 сакавіка 2011 г. Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўвёў супраць «Беларуснафты» за нафтараспрацоўку ў Іране 4 забароны на:

  1. падтрымку экспарту ад Экспартна-імпартнага банка ЗША,
  2. атрыманне экспартнай ліцэнзіі ад ураду ЗША,
  3. атрыманне ад прыватнага амерыканскага банку пазыкі больш як на 10 млн. $ цягам года,
  4. падпісанне дамоў з урадам ЗША[49].

16 жніўня прадпрыемства спыніла здабычу ў краіне[50], а Дзярждэп ЗША вырашыў спыніць дзеянне санкцый[51].

5 лютага 2013 г. на прэс-канферэнцыі ў Мінску іранскі пасол у Беларусі Махамад Рэза Сабуры паведаміў, што рэалізацыя праекта па здабычы Беларуссю нафты на радовішчы Джафэйр поўнасцю спынена[52].

Эквадор

Намеснік генеральнага дырэктара па геалогіі Пётр Поўжык паведаміў, што прадпрыемства пачало здабычу нафты ў Эквадоры на радовішчы «Армадыльё» (блок 55). У ходзе рэалізацыі праекта выкананы геалагічныя даследаванні на аснове даных сейсмаразведкі, спраектаваны і пабудаваны інжынерныя камунікацыі. «На аснове даных, атрыманых у выніку апрацоўкі сейсмічнай здымкі 3D, спецыялісты „Беларуснафты“ рэкамендавалі да бурэння тры свідравіны»[53].

Remove ads

Санкцыі

2 снежня 2021 года кампанія ўвайшла ў чорны спіс Еўрасаюза[54]. 20 снежня «Беларуснафту» ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[55]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[56][57]. У кастрычніку 2022 года да санкцый супраць Беларуснафты далучылася Украіна[58].

Зноскі

  1. Наталля Кароткая. «Беларуснафта» сумесна з амерыканскай кампаніяй «Радыял Дрылінг» выпрабоўвае новую тэхналогію ўскрыцця пласту на беларускіх радовішчах(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН (11 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2014.
  2. Ірына Аніскевіч. ТАА «Беларуснафта-Украіна» будзе створана на тэрыторыі Украіны. Эканоміка. БелТА (5 красавіка 2012).
  3. Гендырэктар «Беларуснафты» вызвалены ад займаемай пасады(недаступная спасылка). Хартыя’97 (6 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2014.
  4. Валерый Сідорчык. Беларускі нафтавы сэрвіс у Расіі пачало прадстаўляць ТАА «Беларуснафта-Сібір». Эканоміка. БелТА (5 красавіка 2012).
  5. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2006 г. №576 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (5 красавіка 2012).(недаступная спасылка)
  6. НК "Янгпур" будет поставлять нефть в Беларусь из ЯНАО – "Белнефтехим" (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (17 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2020. Праверана 19 лютага 2020.
  7. Беларусь пачала здабычу нафты са сланцавых пародаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2021. Праверана 15 жніўня 2017.
  8. Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» адкрыла ў Венесуэле сваё прадстаўніцтва. Радыё «Беларусь» (10 красавіка 2012).(недаступная спасылка)
  9. Аліна Грышкевіч. У Венесуэле высока ацэньваюць узровень разведачных работ беларускіх нафтавікоў. Эканоміка. БелТА (11 красавіка 2012).
  10. Геолагі прадпрыемства «Беларуснафта» атрымалі першыя вынікі разведкі блоку «Хунін 1» у басейне ракі Арынока ў Венесуэле. Радыё «Беларусь» (10 красавіка 2012).(недаступная спасылка)
  11. Мілена Ануфрыёнак. Беларускія спецыялісты пачалі работу ў СП «Сейсмавенбел» у Венесуэле. Эканоміка. БелТА (11 красавіка 2012).
  12. Мілена Ануфрыёнак. СП «Сейсмавенбел» пачало правядзенне тапаграфічных работ у басейне ракі Арынока ў Венесуэле. Эканоміка. БелТА (11 красавіка 2012).
  13. Вячаслаў Будкевіч. Завяршыўся візіт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН (11 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2014.
  14. Андрэй Смірноў. Беларускія спецыялісты прымуць удзел у разведцы радовішчаў нафты ў Венесуэле. Эканоміка. БелТА (11 красавіка 2012).
  15. Першая свідравіна прабураная беларусамі ў Венесуэле. БелТА. Наша Ніва (11 красавіка 2012).(недаступная спасылка)
  16. Мілена Ануфрыёнак. Беларуска-венесуэльскаму СП перададзены тры новыя нафтавыя актывы. Эканоміка. БелТА (11 красавіка 2012).
  17. Беларусь прыпыняе нафтавы праект у Венесуэле «Хунін-1». Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 красавіка 2012).(недаступная спасылка)
  18. Уга Чавес прыбыў у Беларусь. БелТА (11 красавіка 2012).
  19. Валерый Сідорчык. «Беларуснафта» ў 2010 годзе пачне здабычу газу ў Венесуэле. Эканоміка. БелТА (11 красавіка 2012).
  20. Валерый Сідорчык. Да візіту прэзідэнта Беларусі ў Венесуэлу. БелТА (11 красавіка 2012).
  21. Тамара Даўгалюк. Беларусь і Венесуэла створаць СП па нафтаваму сэрвісу. Эканоміка. БелТА (11 красавіка 2012).
  22. Марына Носава. Аб'ём вытворчасці ў нафтаперапрацоўчай прамысловасці ўпаў на 32,8%. Эканоміка. БелаПАН (11 красавіка 2012).(недаступная спасылка)
  23. Алена Германовіч. Сейсмаразведнікі венесуэльска-беларускага прадпрыемства пачалі работы на новай плошчы па методыцы 3D(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН (11 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2014.
  24. Таццяна Каравянкова. Паводле вынікаў візіту Уга Чавеса ў Беларусь падпісаны шэраг дакументаў(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН (11 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2014.
  25. Беларусь павялічыць здабычу нафты ў Венесуэле. Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 красавіка 2012).(недаступная спасылка)
  26. Алена Германовіч. У 2012 годзе венесуэльска-беларускае СП планіруе здабыць 1,5 млн. тон нафты. Эканоміка. БелаПАН (11 красавіка 2012).(недаступная спасылка)
  27. Сяргей Кузняцоў. Беларусь у пошуках нафты ў Іране і Азербайджане. У свеце. Звязда, № 89, 25954 (6 красавіка 2012).
  28. Мілена Ануфрыёнак. «Беларуснафта» планіруе ў 2008 годзе пачаць здабычу нафты на іранскім радовішчы Джафейр. Эканоміка. БелТА (6 красавіка 2012).
  29. Людміла Сац. Беларусь і Іран паскораць рэалізацыю сумесных інвестпраектаў. Эканоміка. БелТА (6 красавіка 2012).
  30. Валерый Сідорчык. «Беларуснафта» і іранская Sepanta International заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Эканоміка. БелТА (6 красавіка 2012).
  31. Ірына Аніскевіч. Беларусь за 10 гадоў планіруе здабыць у Іране 9,3 млн.т нафты. Эканоміка. БелТА (6 красавіка 2012).
  32. Уладзімір Васількоў. Беларусь можа пачаць здабычу нафты ў радовішчы Джафейр у кастрычніку - пасол Ірана. Эканоміка. БелТА (6 красавіка 2012).
  33. Беларусь спыняе здабычу нафты ў Іране. Эканоміка. Радыё «Свабода» (6 красавіка 2012).(недаступная спасылка)
  34. «Беларуснафта»: санкцыі ЗША абцяжараць рэалізацыю замежных праектаў. Радыё «Свабода» (6 красавіка 2012).(недаступная спасылка)
  35. «Беларуснафта»: Беларусь выходзіць з праекту па здабычы нафты ў Іране. Эканоміка. Радыё «Свабода» (6 красавіка 2012).(недаступная спасылка)
  36. Злучаныя Штаты Амерыкі знялі санкцыі з «Беларуснафты»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2016. Праверана 15 жніўня 2017.
  37. Наша Ніва. — 2013. — № 5 (794). — 6 лютага. — С. 2.
  38. Республіканське унітарне підприємство "Виробниче об'єднання «Білоруснафта»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023. Праверана 15 красавіка 2023.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads