Аляксей Віталевіч Тараканаў

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Тараканаў (нар. 26 сакавіка 1996, Старыя Дарогі) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Юні Ікс Лабс».

Хуткія факты Аляксей Тараканаў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2013 года выступаў за дубль. У пачатку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смаргонь», дзе замацаваўся ў аснове.

З пачатку 2017 года праходзіў прагляд у «Іслачы», з якой у лютым падпісаў кантракт[3]. 29 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Мінска» (0:2). У далейшым працягваў часам з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену.

У красавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Белшыну»[4]. У першай палове сезона звычайна гуляў у стартавым складзе, пазнейстаў часцей выхадзіць на замену. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[5], а ў снежні па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[6].

У сакавіку 2019 года зноў стаў іграком «Смаргоні». Большую частку сезона 2019 прапусціў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са смаргонскім клубам[7], аднак у пачатку 2020 года ўсё ж пакінуў каманду.

У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля «Мінска», дзе заставаўся да 2022 года. У ліпені 2022 года быў заяўлены за мінскі «Трактар» у Другой лізе, а ў пачатку 2024 года перабраўся ў «Юні Ікс Лабс».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Украіны (0:1).

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads