Аляксей фон Яўленскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей фон Яўленскі (ням. Alexej von Jawlensky; 13 (25) сакавіка 1864, Таржок — 15 сакавіка 1941, Вісбадэн) — руска-нямецкі мастак-экспрэсіяніст. Уваходзіў у групу мастакоў «Сіні вершнік». На працягу 30 гадоў быў у грамадзянскім шлюбе з Марыянай Вяроўкінай.
Remove ads
Біяграфія
Сын гусарскага палкоўніка Ягора Нікіфаравіча Яўленскага (1826—1885) і яго другой жонкі Аляксандры Пятроўны Мядзведзевай, спадчынніцы маёнтка Кузлова ў Вышневалацкім павеце. Брат генерал-маёра Сяргея Яўленскага і пскоўскага губернатара Дзмітрыя Яўленскага. Да 10 гадоў выхоўваўся ў Кузлове. З 1874 г. жыў з маці ў Маскве, вучыўся ў кадэцкім корпусе. Па заканчэнні 3-га Аляксандраўскага ваеннага вучылішча (1887) служыў у 2-м Кранштацкім батальёне паручнікам.
З 25-гадовага ўзросту наведваў вольнаслухачом клас Рэпіна пры Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу. У 1896 г. штабс-капітан Яўленскі выйшаў у адстаўку, каб прысвяціць сябе цалкам жывапісу.
У тым жа годзе са сваёй нявестай Марыянай Вяроўкінай пераехаў у Мюнхен, дзе разам з Кандзінскім, Кардоўскім і Грабаром паступіў у мастацкую студыю Антона Ажбэ. У Германіі пачаў называць сябе «фон Яўленскі», каб падкрэсліць высакароднае паходжанне.
На працягу 18 гадоў кватэра Яўленскага і Вяроўкінай у доме № 23 па Гізельштрасэ заставалася адным з цэнтраў рускай калоніі, дзе, акрамя вядомых мастакоў, бывалі Дзягілеў і Ніжынскі, Ганна Паўлава і Элеанора Дузэ. Адышоўшы ад мюнхенскага рэалізму, да 1908 года знаходзіўся пад уплывам ван Гога. Пасля знаёмства ў 1907 годзе з Мацісам і іншымі фавістамі развіў уласны стыль каляровай гамы, захаваны ім да пачатку Першай сусветнай вайны.
У 1894 годзе ў маёнтку генерала Вяроўкіна («Благадаць» каля Коўна) Яўленскі сустрэў выхаванку яго ўладальнікаў — 13-гадовую Алену Незнакомаву (1881—1965), якая пазней знаходзілася ў служэнні ў Марыяны. У 1902 годзе правёў больш за год у Прыбалтыцы, дзе Нязнакомава нарадзіла яму сына Андрэя. Тым не менш Яўленскі не перарываў адносін з Вяроўкінай да 1919 года.
У 1909 годзе ён заснаваў разам з Кандзінскім, Эрбслё, Габрыэле Мюнтэр, Марыянай Вяроўкінай і іншымі «Новае Мюнхенскае мастацкае аб’яднанне», якое папярэднічала «Сіняму вершніку» (групе, якую стварылі Кандзінскі і Франц Марк і да якой цесна прымыкаў сам Яўленскі). Ён выстаўляў свае працы сумесна з працамі мастакоў групы, у тым ліку ў міжнародных «Салонах» Іздэбскага, арганізаваных пры ўдзеле Кандзінскага ў 1909—1911 гадах у шэрагу гарадоў Расіі.
У 1914 г., пасля пачатку вайны, Яўленскаму прыйшлося пакінуць Германію і перасяліцца ў Швейцарыю. Тут ён пачаў свае «Варыяцыі» — цыкл прац, прысвечаны ландшафтнай тэматыцы. Пасля растання з Вяроўкінай пераехаў у 1921 годзе ў Вісбадэн, дзе абвянчаўся з Незнакомавай і пражыў да сваёй смерці.
Remove ads
Зноскі
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- RKDartists
- Alexej von Jawlensky — 2006.
- Jawlensky, Alexej von // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads