Алёша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алёша (укр.: Альо́ша; таксама Alyosha, сапраўднае імя — Алена Аляксандраўна Таполя[1], да замужжа — Фурман[2], укр.: Олена Олександрівна Тополя[3]; нар. 14 мая 1986, Запарожжа, Украінская ССР) — украінская спявачка, кампазітар і аўтар песень. З песняй «Sweet People» прадстаўляла Украіну на міжнародным песенным конкурсе Еўрабачанне-2010 ў Осла (Нарвегія), дзе заняла 10-е месца.
Remove ads
Біяграфія
Дзяцінства і раннія гады
Алена Кучар нарадзілася 14 мая 1986 года ў горадзе Запарожжа ў сям’і міліцыянта, работніка ДАІ Аляксандра Мікалаевіча Кучара і Людмілы Фёдараўны Кучар[4], рабочай на авіязаводзе. У Алены ёсць два браты, адзін з іх — Руслан Кучар[5][6][7]. Бацька Алены —заўзяты рыбак, і таму ў дзяцінстве яна прадавала рыбу[8]. Браты Алены займаліся каратэ і ушу, яна ім дапамагала трэніравацца; яны ж бралі яе ў сваю кампанію і называлі яе Лёшка, часцей — проста Лё[9]. У школьныя гады яна спявала ў хоры і займалася ў музычнай студыі папулярнай музыкі «Юность», пад кіраўніцтвам заслужанага работніка культуры Уладзіміра Арцем’ева. Пасля школы скончыла факультэт эстраднага вакала ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце культуры і мастацтваў.
Творчасць
У 2006 годзе Алёна перамагае на міжнародным конкурсе «Ялта-2006», а праз два гады спявачка становіцца ўладальнікам першай прэміі на Міжнародным фестывалі «Песни моря» (2008) у Севастопалі. У 2009 годзе яна падпісвае дамову з прадзюсарскім цэнтрам «Catapult music», дзе яна і атрымала свой сцэнічны псеўданім[10].
Украінскіх жа слухачоў спявачка заваявала песняй «Снег». У снежні 2009 года на «Снег» быў зняты відэакліп.
Па ўласным прызнанні Алены, яна сама піша словы і музыку да сваіх песень: у прыватнасці, яна напісала музыку да песні «To Be Free». Акрамя таго, Alyosha з’яўляецца аўтарам некаторых песень Насці Каменскіх, Наталлі Магілёўскай, дуэта Патапа і Насці Каменскіх[11].
Выступленне на «Еўрабачанні»
Спявачка Alyosha са сваёй песняй «To Be Free» была адабрана для конкурсу Еўрабачанне-2010 у выніку Нацыянальнага галасавання. Пры гэтым, Алёша набрала аднолькавую колькасць балаў з другой прэтэндэнткай — Машай Сабко. Параіўшыся, журы прыняло рашэнне на карысць Алёшы[12][няма ў крыніцы].
21 сакавіка 2010 года адбыўся скандал. Песня «To Be Free» была напісана яшчэ ў 1977 годзе ў ЗША і ўвесь гэты час чакала свайго выканаўцы. Для «Еўрабачання» час напісання песні не з’яўляецца значным. Згодна з правіламі конкурсу, важна толькі, каб песня не выконвалася публічна за паўгода да конкурсу (гэта значыць, да 1 кастрычніка 2009). Аднак ужо з 12 красавіка 2008 года яе песня стала даступная для запампоўкі на нямецкім Амазоне (пад імем Alonya). Менавіта таму песня «To Be Free» не адказвала правілам Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Песню знялі з конкурсу, і 25 сакавіка Alyosha прадставіла новую песню, з якой яна і паехала на конкурс — «Sweet People».
«Sweet People» — гэта песня-зварот да людзей з заклікам аберагаць нашу планету. Ад іншых эстрадных балад пра каханне песню адрознівае больш эмацыйнае і змястоўнае напаўненне. «Я перакананая, што той факт, што песня стваралася ў рэкордна кароткія тэрміны, ніяк не паўплываў на яе якасць. Мая песня кардынальна адрозніваецца па стылі ад песень іншых краін-удзельніц Еўрабачання-2010», — заявіла Алёша.
Англамоўны тэкст песні «Sweet People» напісаны самой спявачкай, а да стварэння музыкі, акрамя Алёшы, былі датычныя яе прадзюсар Вадзім Лісіца і вядомы саўнд-прадзюсар Барыс Кукоба (разам яны працавалі на «Фабрыцы зорак-2», пішуць песні вядомым украінскім выканаўцам, у прыватнасці, Наталлі Магілёўскай).
27 мая 2010 года спявачка прайшла ў фінал конкурсу «Еўрабачанне», стаўшы адным з дзесяці выканаўцаў, якія атрымалі перамогу ў другім паўфінале. У фінале песеннага конкурсу, які адбыўся 29 мая, Alyosha выступала сямнаццатай. У фінале заняла 10-е месца, набраўшы 108 ачкоў[13].
Акрамя таго, 26 красавіка 2020 года, у сувязі з Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе, песня «Sweet People» прагучала на італьянскім радыё Rai Radio 1[14][15].
Асабістае жыццё
- Былы фактычны муж да 2011 яе прадзюсар Вадзім Вадзімавіч Лісіца (нар. 2 жніўня 1975) (які таксама родам з Запарожжа і з’яўляецца таксама выхаванцам студыі папулярнай музыкі «Юность» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Арцем’ева).
- Муж (з лета 2013) — Тарас Таполя (нар. 21 чэрвеня 1987) — спявак, лідар гурта «Антитіла»[16].
- Сын Раман (нар. 3 красавіка 2013)[3][17].
- Сын Марк (нар. 30 лістапада 2015)[18].
- Дачка Марыя (нар. 15 жніўня 2020).
Remove ads
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- Маленький секрет (2017)
- Золота середина (2019)
Remove ads
Саўндтрэкі
- 2016 —песня «Бегу» стала саўндтрэкам да рамантычнай камедыі «Жонкі на сцежцы вайны»
- 2017 — песня «Капли» стала саўндтрэкам да серыяла «Райскае месца»
Відэаграфія
Remove ads
Узнагароды
2010 год
- Прэмія «Фаварыты Поспеху — 2010», перамога ў намінацыі «Спявачка года».
2011 год
- Прэмія «Залаты грамафон» (Украіна) за песню «Ты смысл жизни» (дуэт з Уладам Дарвіным)
- Прэмія «Залаты грамафон» (Украіна) за песню «А я пришла домой»
- Прэмія «YUNA» перамога ў намінацыі «Дуэт года» (з Уладам Дарвіным)
- Прэмія «Крыштальны мікрафон» перамога ў намінацыі «Песня года» за песню «Sweet People»
- Прэмія «Крыштальны мікрафон» перамога ў намінацыі «Радыё-хіт года» за песню «Ты смысл жизни» (дуэт з Уладам Дарвіным)
2013 год
- Прэмія «Песня Года» (Украіна) за песню «Точка на карте»
2014 год
- Прэмія «Песня Года» (Украіна) за песню «Безоружная»
2017 год
- Прэмія «Viva! Самыя прыгожыя» перамога ў намінацыі «Мама года».
- Прэмія «Музычная Платформа» за песню «Калина»
- Прэмія «M1 Music Awards» перамога ў намінацыі «Червона рута» за песню «Калина»
Remove ads
Зноскі
- Алеша и Тарас Тополя | Певица Алёша - ALyosha | Фан-зона . Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2017.
- Alyosha: Ми одружилися, щоб в сина не було проблем . Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2013.
- Певице Alyosha с новорожденным сыном помогает мама – Індустріалка - новини Запоріжжя . Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2017.
- Alyosha/Алеша — Звездное досье Архівавана 13 сакавіка 2023. // LIVEstory — истории из жизни
- ALyosha или Алена Кучер. Биография. Фото Архівавана 15 красавіка 2021. // Золотая жизнь
- Игорь Кондратюк: «Мне хватает человеческих радостей» Архівавана 15 студзеня 2023. // ТВ плюс
- Alyosha продавала рыбу на базаре Архівавана 19 чэрвеня 2018. // ТСН.ua
- Alyosha в Минске: В детстве братья занимались карате и тренировались на мне Архівавана 25 снежня 2010. // Новости Беларуси
- Кто она? Все об Alyosha (Алёша), представителе Украины на «Евровидении-2010»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2010. Праверана 13 сакавіка 2023.
- Alyosha (Алёша): биография, фото, видео Архівавана 27 сакавіка 2010.
- Итоги конкурса «Евровидение 2010» . Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2010.
- RADIO1 MUSICA. L'ITALIA IN DIRETTA 26/04/2020 на 12 мин(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2020. Праверана 13 сакавіка 2023.
- Alyosha таємно вийшла заміж . Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2013.
- ALyosha родила сына . Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2013.
- Alyosha рассказала о двойном материнстве . Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads