Алікантэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алікантэmap
Remove ads

Алікантэ (Алакан) (ісп.: Alicante, кат. Alacant) — горад у Іспаніі, аўтаномнай супольнасці Валенсія, цэнтр аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца на беразе Міжземнага мора. Насельніцтва горада Алікантэ складае 334 329 чалавек, паводле ацэнак за 2011 год, з'яўляючыся, такім чынам, другім паводле велічыні горадам у супольнасці[3]. З улікам бліжэйшых муніцыпалітэтаў, агламерацыя Алікантэ мае 462 281 жыхароў.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

Прыкладна 2500 гадоў таму на месцы сучаснага Алікантэ размяшчалася невялікая іберыйскае паселішча. Грэкі, якія прыйшлі ў гэтыя месцы, заснавалі тут горад гандлёвай калоніі-крэпасці. Горад знаходзіўся пад уладай Карфагена. Пазней горад быў заваяваны рымлянамі, якія перайменавалі яго ў Люцэнтум (па-лацінску: Lucentum), што азначае «горад светлага ззяння». Археалагічныя раскопкі старажытнага ібера-раманскага горада на сённяшні дзень з'яўляюцца аднымі з найбольш значных славутасцей Валенсіі. У VIII стагоддзі горад заваявалі маўры. Іх панаванне значна паўплывала на развіццё горада.

У XVI стагоддзі Алікантэ быў вызвалены кастыльскім войскам, а 300 праз гадоў ён стаў важным гандлёвым портам Іспаніі. У гэты перыяд эканамічнага ўздыму горад інтэнсіўна забудоўваўся і рэканструіраваўся. Многія помнікі архітэктуры гэтага часу захаваліся і да нашых дзён. Выдатнае геаграфічнае становішча стала прычынай таго, што горад заўсёды падвяргаўся ціску з боку заваёўнікаў. Сёння Алікантэ з'яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў супольнасці Валенсія.

Remove ads

Эканоміка

82,4% насельніцтва заняты ў сферы паслуг, у першую чаргу — гандлі і турызме. Развіта банкаўская справа, адукацыя. 6,2% насельніцтва заняты ў прамысловасці. Аснова эканомікі — пляжны турызм, экспарт віна, аліўкавага алею, цытрусавых і садавіны, лёгкая прамысловасць.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Argos: Portal d'informació, Portal de información
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q47887770'></a>
  2. Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18696256'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2664168'></a>
  3. Instituto Nacional de Estadística Архівавана 13 лістапада 2011.. Municipal Register.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads