Аманіцкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аманіцкая мова — мёртвая мова семіцкай моўнай сям'і, на якой размаўлялі старажытныя аманіцяне. Да нашага часу захавалася даволі мала помнікаў аманіцкай мовы. Упершыню яна была апісана як асобная мова ў 1970 годзе італьянскім усходазнаўцам Джавані Гарбіні .

Крыніцы
Навукоўцам удалося адшукаць пакуль толькі фрагменты аманіцкай мовы: надпіс з цытадэлі Амана IX стагоддзя да н.э.[1], на бронзавай бутэльцы Тэль-Сіран VII–VI стагоддзяў да н.э. і на некалькіх астраканах.
Даследчыкі схіляюцца, што гэта мова была надзвычай падобная на біблейскі іўрыт, але з некаторым магчымым арамейскім уплывам — у тым ліку з выкарыстаннем дзеяслова «bd» (עבד) замест больш распаўсюджанага ў біблейскім іўрыце «śh» (עשה) для «рабіць». Іншае прыкметнае адрозненне ад біблейскага іўрыту — спарадычнае захаванне жаночага роду ў адзіночным ліку.
Захаваныя фрагмены гэтай мовы дазваляюць меркаваць, што аманіцяне таксама мелі ў асноўным тыповыя адпаведнасці дыфтонгаў, прычым такія словы, як ywmt (יומת *yawmōt, «дні»), захоўвалі /aw/ і паказвалі зрух у /o/, а іншыя словы, такія як yn (ין «віно»), паказвалі зрух /ay/ у ē (yēn < *yayn), як і ў іўрыце[2].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads