Аманіцяне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аманіцяне
Remove ads

Аманіцяне (іўр.: עַמּוֹן ) — семіцкі народ, які жыў у старажытнасці на ўсходнім беразе Ярдана да межаў Аравіі (сучасная Іарданія). Галоўным горадам аманіцянаў быў Рабат-Амон (цяпер Аман), вядомы грэкам і рымлянам пад імем Філадэльфіі.

Хуткія факты Аманіцяне, Саманазва ...

Паводле Бібліі, галоўным бажаствам амманіцянаў быў Молах, якому прыносіліся чалавечыя ахвярапрынашэнні. Таксама паводле яе, амманіцяне паходзілі ад Амона, сына Лота ад яго ўласнай дачкі, якая ўступіла ў сужыццё з ап'янёным бацькам[1][2].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Меркаваныя руіны вартаўнічай вежы аманітаў у Амане

Згодна з Бібліяй, аманіты знішчылі волатаў-замзумімаў і захапілі іх землі на ўсход ад Іўдзеі[3]. Іх тэрыторыя прасціралася паміж рэкамі Арнон і Явок, а таксама на ўсход ад Ярдана і Мёртвага мора да самых межаў Аравіі. Сталіцай Амана была Рава (Рава Амона), якая знаходзілася каля ракі Явок.

Канфлікты з Ізраілем

Падчас заваявання Ханаану ізраільцяне, якія выйшлі з Егіпта, не сутыкнуліся непасрэдна з аманітамі. Аднак раней суседнія амарэі адваявалі ў аманітаў частку іх земляў да ракі Явок. Калі ж Майсей перамог амарэяў, гэтыя тэрыторыі (раней належалыя Аману) перайшлі пад уладу ізраільцян і былі падзелены паміж трыма родамі. Гэта паклала пачатак шматвяковай варожасці паміж двума народамі.

На працягу гісторыі аманіты няраз пацярпелі ваенныя паразы:

Пераможаныя аманіцяне плацілі даніну пераможцам, але тыя канчаткова не скарыліся і часам спрабавалі адпомсціць. Так, яны дапамагалі асірыйцам падчас разбурэння Ізраільскага царства (720 г. да н.э.) і халдэям падчас разбурэння Іўдзейскага царства (598 г. да н.э.)[9]. Калі Гедалія пачаў збіраць вакол сябе рэшткі пераможанага народа, Вааліш, цар аманіцян, паслаў да яго забойцаў[10] і пасля здзяйснення забойства схаваў іх у сваім доме[11]. Акрамя таго, аманіцяне былі сярод варожых народаў, якія супраціўляліся аднаўленню Іерусаліма (585 г. да н.э.) пасля вяртання габрэяў з Вавілона[12] і ваявалі з яўрэямі яшчэ ў часы Макавеяў[13].

Remove ads

Мова

Аманіцяне размаўлялі на аманіцкай мове. Пры раскопках у Амоне знойдзены разбураныя дамы і грабніцы з керамічнымі вырабамі, падобнымі на старажытнаізраільскія, каменныя статуі, пячаткі з выразанымі на іх імёнамі ўладальнікаў і некалькі кароткіх надпісаў. Хоць паходжанне народа было змешаным, мова, на якой яны размаўлялі, была блізкая да яўрэйскай. Аманіцяне выкарыстоўвалі стары ханаана-фінікійскі алфавіт.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads