Амары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амары (Nephropidae, часам Homaridae) — сямейства буйных марскіх дзесяціногіх ракаў.
Remove ads
Апісанне
Нагадваюць рачных ракаў, але большыя памерам. Найвядомейшыя: еўрапейскі амар (Hommarus gammarus), даўжыня да 65 см, маса да 11 кг; амерыканскі амар (Homarus americanus), даўжыня да 63 см, маса 15 кг; нарвежскі амар (Nephrops norvegicus), даўжыня да 32 см, маса 7 кг. Характэрна наяўнасць магутных клюшняў на першай пары кадзільных ног, наступныя 2 пары з клюшнямі меншых памераў.
Пашырэнне
Водзяцца ў Атлантычным акіяне і ў злучаных з ім морах. Жывуць на скалістым, камяністым або жвірыстым грунце. Удзень хаваюцца сярод камянёў, ноччу кормяцца малюскамі і іншымі беспазваночнымі.
Асаблівасці біялогіі
Растуць павольна, жывуць да 50 гадоў. Палавой спеласці дасягаюць на 6-м годзе.
Класіфікацыя
- Падсямейства Neophoberinae
- Род Acanthacaris
- Падсямейства Nephropinae
- Род Eunephrops
- Род Homarinus
- Род Homarus
- Род Metanephrops
- Род Nephrops (напрыклад, Нарвежскі амар)
- Род Thymopides
- Падсямейства Thymopinae
- Род Nephropides
- Род Nephropsis
- Род Thymops
- Род Thymopsis
Промысел і развядзенне
Далікатэс, аб’ект промыслу і развядзення.
Літаратура
- Амары // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads