Дзесяціногія ракападобныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзесяціногія ракападобныя (Decapoda) — атрад вышэйшых ракаў, які змяшчае каля траціны ўсіх яго відаў.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела да 80 см, размах клюшняў да 3 м. Характэрная прыхмета — зліццё сківічных сегментаў галавы з груднымі і пераўтварэнне трох пярэдніх пар канечнасцей грудзей у нагасківіцы, якія ўдзельнічаюць у перадачы корму да ротавай адтуліны; 5 пар задніх грудных ног хадзільныя (адсюль назва); на некаторых часта развіваюцца клюшні. Галава і грудзі ўкрыты зверху галавагрудным шчытом (карапаксам). Вочы сцябліністая, фасетачныя.
Remove ads
Пашырэнне
Больш пашыраны ў морах, менш — у прэсных вадаёмах і на сушы; на Беларусі жывуць прадстаўнікі роду рачныя ракі (Astacus).
Асаблівасці біялогіі
Раздзельнаполыя. Самкі (акрамя крэветак) выношваюць яйцы на брушных ножках. Лічынкі рэзка адрозніваюцца ад дарослых; у многіх развіццё прамое. Кормяцца жывёльным і раслінным кормам.
Класіфікацыя
Выдзяляюцца 2 падатрады — Natantia (крэветкі) і Reptantia (рачныя ракі, амары, лангусты, крабы, ракі-пустэльнікі). Больш за 8500 відаў.
Гаспадарчае значэнне
Некаторыя — аб’екты промыслу і развядзення. Асаблівы камерцыйны інтарэс уяўляюць прадстаўнікі сямейства амараў.
Літаратура
- Дзесяціногія ракападобныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads