Амфібаліт

горная парода From Wikipedia, the free encyclopedia

Амфібаліт
Remove ads

Амфібаліт — метамарфічная горная парода, галоўнай складовай часткай якой з’яўляюцца рагавая падманка і плагіяклаз[en].

Thumb
Амфібаліт (Італія)

Уласцівасці і паходжанне

Амфібаліт часцей за ўсё бывае крышталічны-крупчасты зялёнага колеру. Утвараецца ў глыбінных метамарфічных катазоне і мезазоне з базальту, габро, мергелістых глін з малой колькасцю вапны, перыдататаў.

Мінеральны склад у працэнтах: амфіболы — 40; піраксены — 10; плагіяклаз — 40; мінералы-прымешкі — аўгіт, хларыт, гранат, дыяпсід, кварц, рудныя мінералы (ільменіт, магнетыт).

Літаратура

  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С. 22.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads