Амяльнянскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амяльня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Амяльная.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Коланскі сельсавет у складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Коланск. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Лагішынскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Пінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна, за выключэннем вёсак Азарычы, Клятная і Сакалоўка, якія засталіся ў складзе Пінскага раёна[1]. 17 лістапада 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Амяльная, сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі[2]. Скасаваны 9 жніўня 2022 года, тэрыторыя далучана да Святавольскага сельсавета[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1133 чалавекі[4], з іх 97,1 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,8 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 952 чалавекі[6].
Колькасць двароў — 518 (2014 год).
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Амяльная, вёскі Глінная, Гошча, Каранная і Коланск.
Інфраструктура
Адукацыя
- Амяльнянская сярэдняя школа
- Амяльнянскі дзіцячы садок
Ахова здароўя
- Амяльнянская ўрачэбная амбулаторыя
Культура
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads