Анамарыя Марынка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анамарыя Марынка (рум.: Anamaria Marinca, нар. 1 красавіка 1978, Ясы) — румынская актрыса , якая стала знакамітай дзякуючы фільму «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні», які атрымаў прэмію «Залатая пальмавая галіна» 60-га Канскага кінафестывалю.
Remove ads
Біяграфія
Анамарыя Марынка нарадзілася ў сям’і скрыпачкі і тэатральнага выкладчыка. Скончыла Універсітэт мастацтваў, музыкі і драмы імя Джорджэ Энеску ў Ясах. Дэбютам у кіно для Анамарыі Марынкі стала адна з галоўных роляў у тэлестужцы «Секс-трафік» (2004), якая прынесла маладой румынцы тэлевізійную прэмію «BAFTA» у катэгорыі «Найлепшая актрыса» (2005). У 2007 годзе адбылася прэм’ера фільма Крысціяна Мунджыу «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні», у якім Анамарыя Марынка таксама выканала адну з галоўных роляў (пасля гэта карціна была ўганаравана «Залатой пальмавай галінай» юбілейнага 60-га Канскага кінафестывалю (2007), а сама А. Марынка набыла вядомасць). Пасля трыумфу стужкі Мунджыу на Канскім кінафестывалі Анамарыя Марынка знялася ў фільмах такіх кінематаграфістаў, як Фрэнсіс Форд Копала («Маладосць без маладосці», 2007) і Жулі Дэльпі («Графіня», 2009).
У наш час актрыса пражывае ў Лондане. Мае брата. Свабодна валодае румынскай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі.
Remove ads
Фільмаграфія
- 2004 — Секс-трафік (тэлестужка) — Алена Вісінеску
- 2006 — Гатэль Вавілон (серыял, эпізод #1.3) — Наташа
- 2007 — 4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні — Ацілія
- 2007 — Маладосць без маладосці — рэгістратар у гасцініцы
- 2008 — Апошні вораг (серыял, эпізоды #1.1-1.5) — Ясім Анвар
- 2008 — Бугі — Смаранда Чаказану
- 2009 — Пяць мінуць раю — Віка
- 2009 — Бура — Свету Арэнт
- 2009 — Графіня — Ганна Дарвулія
- 2009 — Спі са мной (тэлестужка) — Сільві
- 2010 — Авіятарша з Казбека — авіятарша з Казбека
- 2010 — Холбі Сіці (серыял, эпізоды #13.5, 13.9) — маці
Remove ads
Узнагароды і намінацыі
Узнагароды
- 2005 — Тэлевізійная прэмія «BAFTA» у катэгорыі «Найлепшая актрыса» (за ролю ў тэлестужцы «Секс-трафік»)
- 2005 — Тэлевізійная прэмія Каралеўскага тэлевізійнага таварыства Вялікабрытаніі ў катэгорыі «Найлепшая актрыса» (за ролю ў тэлестужцы «Секс-трафік»)
- 2007 — Прэмія Стакгольмскага кінафестывалю у катэгорыі «Найлепшая актрыса» (за ролю ў фільме «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні»)
- 2008 — Прэмія Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы на кінафестывалі ў Палм-Спрынгс у катэгорыі «Найлепшая актрыса» (за ролю ў фільме «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні», сумесна з Лаўрай Васіліу)
Намінацыі
- 2007 — Еўрапейская кінапрэмія ў катэгорыі «Найлепшая актрыса» (за ролю ў фільме «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні»)
Зноскі
- Anamaria Marinca // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads