Анатоль Іванавіч Лукашоў

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Іванавіч Лукашоў (нар. 14 жніўня 1960, с. Вялікі Бор, Гардзееўскі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Анатоль Іванавіч Лукашоў, Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта ...
Remove ads

Біяграфія

У 1982 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Ветэрынарыя». У 19821984 гадах служыў у Групе Савецкіх войскаў у Германіі[1].

З 1984 года звязаў сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Гардзееўскі» Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці і саўгаса «Арловічы» Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці; з 1996 года старшынёй калгаса «Герой працы» Дубровенскага раёна[1].

У 2002 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дубровенскага райвыканкама[1]. З лютага 2005 года старшынёй Дубровенскага райвыканкама[2].

У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу»[1].

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання ад Сенненскай выбарчай акругі № 30.

15 кастрычніка 2019 года зноў прызначаны старшынёй Дубровенскага райвыканкама[3].

Беспартыйны.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ордэнам Пашаны. У 2014 годзе прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны».

Сям’я

Жанаты, мае дачку і сына.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads