Анатоль Іванавіч Усенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Іванавіч Усенка (нар. 14 чэрвеня 1948) — беларускі футбаліст і трэнер. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1998).
Remove ads
Біяграфія
З шасці гадоў выхоўваўся ў Чэрвеньскім дзіцячым доме. Там і пачаў займацца футболам у Леаніда Міхайлавіча Корзуна. Жыў у г. Мазыр, наведваў заняткі ў вучылішчы і паралельна гуляў за дзіцяча-спартыўную школу[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і Вышэйшую школу трэнераў (Масква).
Трэнерская кар’ера
Працаваў трэнерам ў камандах «Беларусь» (Мар’іна Горка), «Хімік» (Светлагорск), «Змена» (Мінск)[2][3].
Працаваў у трэнерскім штабе ФК «Дынама», з якім выходзіў ў вышэйшую лігу ў 1978 годзе. Чэмпіён СССР 1982 г., бронзавы прызёр чэмпіянату СССР-1983 у складзе «Дынама» (Мінск)[4].
Галоўны трэнер беларускай зборнай па міні-футболе сярод інвалідаў па зроку — пяціразовых чэмпіёнаў свету (1998 г., 2002 г., 2004 г., 2007 г., 2011 г.) і чатырохразовых чэмпіёнаў Еўропы (2001 г., 2007 г., 2009 г., 2012 г.).
Remove ads
Палітычныя погляды
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[5][6].
Узнагароды
- Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1998).
- Ордэн Пашаны (2 верасня 2008)[7].
- Медаль «За працоўныя заслугі»[8].
- Ганаровы грамадзянін Пухавіцкага раёна[9].
- Медал НАК «За выдатныя заслугі».
- Уладальнік тэлевізійнай узнагароды «Гонар нацыі».
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2019. Праверана 9 мая 2019.
- Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2018. Праверана 9 мая 2019.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads