Анатоль Андрэевіч Ананьеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анатоль Андрэевіч Ананьеў
Remove ads

Анато́ль Андрэ́евіч Ана́ньеў (31 (18) жніўня 1900, станіца Варэнікаўская Таманскай акругі, цяпер Крымскі раён Краснадарскага края — 25 мая 1942, ГУЛАГ) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР. Член ВКП(б) з 1919 г.

Хуткія факты Анатоль Андрэевіч Ананьеў, 7-ы Другі сакратар ЦК КП(б)Б ...
Remove ads

Біяграфія

У 19181933 у Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны[1]; прайшоў шлях ад радавога да намесніка начальніка палітаддзела дывізіі. З 1934 г. працаваў начальнікам палітаддзела МТС на Паўночным Каўказе. Са жніўня 1935 г. 1-ы сакратар Мазырскага акруговага камітэта КП(б)Б. З 8 верасня 1937[2] па красавіка 1938 гг. намеснік старшыні СНК БССР. У чэрвені — кастрычніку 1938 г. 2-і сакратар ЦК КП(б)Б. У кастрычніку 1938 г. адкліканы аддзелам кіруючых партыйных органаў ЦК ВКП(б), пасля чаго сляды яго губляюцца.

Член ЦК у 19361938 і член Бюро ЦК КП(б)Б у 19371938 гг. Член ЦВК БССР у 19351938 гг. У 1940 г. Ананьеў незаконна рэпрэсіраваны, асуджаны на 20 год зняволення. У 1954 г. пасмяротна рэабілітаваны.

Remove ads

Зноскі

  1. Ананьев Анатолий Андреевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  2. О назначении тов. Ананьева А. А. заместителем Председателя Совета Народных Комиссаров БССР : постановление Центрального Исполнительного Комитета БССР от 8 сентября 1937 г. // Збор законаў i распараджэнняў Рабоча-сялянскага ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1938. — № 1. — С. 162
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads