Анатоль Барысавіч Марыенгоф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анатоль Барысавіч Марыенгоф
Remove ads

Анатоль Барысавіч Марыенгоф (6 ліпеня 1897, Ніжні Ноўгарад, Расійская Імперыя — 24 чэрвеня 1962, Ленінград, РСФСР, СССР) — расійскі пісьменнік.

Хуткія факты Анатоль Барысавіч Марыенгоф, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Творчасць

Друкаваўся з 1918 года. Тэарэтык імажынізму (зборнік артыкулаў «Буян-Востраў. Імажынізм», 1920).

У творах 1920-х г. вобраз паэта-паяца, прадстаўніка багемы і адначасова шукальніка праўды, бунтара, прарока (паэтычныя зборнікі «Вітрына сэрца», 1918; «Вершамі фанабэрствую», 1920; «Распуснічаю з натхненнем», «Хмаралёт», абодва 1921; вершаваная гістарычная трагедыя «Змова дурняў», 1922, і інш.). Познія вершы адметныя засяроджанасцю, драматычным успрыняццем жыцця.

Прозе Марыенгофа ўласцівы кантрастныя вобразы, буйныя планы, сцверджанне высокага праз нізкае. Аўтабіяграфія «Раман без хлусні» (1927) пераважна пра сяброўства з С. Ясеніным. Аўтар раманаў «Цынікі» (1928), «Голены чалавек» (1930), п’ес «Блазан Балакіраў» (1940), «Суд жыцця» (1948), «Нараджэнне паэта» (1951, пра М. Лермантава), успамінаў «Маё стагоддзе, мае сябры і сяброўкі» (напісаны ў 1956, выдадзены пад назвай «Маё стагоддзе, мая маладосць, мае сябры і сяброўкі», 1988), кінасцэнарыяў і інш.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads