Анатоль Міхайлавіч Генералаў

артыст оперы и педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Міхайлавіч Генера́лаў[1] (31 сакавіка 1923, станіца Пацёмкінская, Кацельнікаўскі раён  (руск.), Валгаградская вобласць — 8 ліпеня 2007, Мінск) — беларускі артыст оперы (барытон). Народны артыст БССР (1963)[2]. Брат У. М. Генералава[1].

Хуткія факты Анатоль Міхайлавіч Генералаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў станіцы Пацёмкінская (сучасная Пугачоўская ў Кацельнікаўскім раёне Валгаградскай вобласці Расіі). Скончыў сярэднюю школу. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года, пехацінец і сувязіст[3]. Быў паранены[3]. Пасля дэмабілізацыі прыехаў у Краснадар і паступіў у музычнае вучылішча, у якім правучыўся адзін семестр і камісіяй з Масквы быў адабраны для вучобы ў Музычна-педагагічным інстытуце імя Гнесіных[3]. Скончыў Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных  (руск.) у 1954 годзе (клас Генадзя Адэна). У 19541981 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1976—2007 гадах выкладаў у Беларускай кансерваторыі[2], з 1990 года — прафесар кафедры спеваў[3].

Remove ads

Творчасць

Валодаў моцным прыгожым мяккага тэмбру драматычным барытонам, натуральнасцю сцэнічнай выразнасці, яркім тэмпераментам. Стварыў яркія вобразы ў операх — Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Рыгалета і Аманасра («Рыгалета» і «Аіда» Д. Вердзі), Змітрок і Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я. Цікоцкага), Сцяпан («Яснае світанне» А. Туранкова), Дзяніс Давыдаў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Чалхія («Міндзія» А. Тактакішвілі  (руск.)), Альфіа («Сельскі гонар  (руск.)» П. Масканьі) і інш. Выканаўца ролі У. І. Леніна на беларускай опернай сцэне («Кастрычнік» В. Мурадэлі  (руск.), «У буру» Ц. Хрэннікава)[2].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads