Аркадзь Сцяпанавіч Крук

вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арка́дзь Сцяпа́навіч Крук (16 лютага 1920, Яснаўка ў Пухавіцкім раёне, Мінская вобласць — 2015) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980).

Хуткія факты Аркадзь Сцяпанавіч Крук, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Пярэжырскай школе, на рабфаку ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1951 г. скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, з 1958 г. працаваў у ім (у 1961—1985 — прарэктар, у 1965—1987 — загадчык кафедры).

Быў старшынёй Беларускага навуковага таварыства траўматолагаў-артапедаў, старшынёй спецыялізаванай навуковай рады медінстытута, членам рэдакцыйнай рады часопіса «Артапедыя, траўматалогія і пратэзаванне»

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар шматлікіх навуковых прац па вывучэнні паталогіі гнойнай касцявой раны і дэгенератыўна-дыстрафічных працэсаў у касцявой тканцы пры артапедычнай паталогіі. Апублікаваў 220 навуковых прац.

Сярод апублікаванага:

  • Хирургическое лечение заболеваний тазобедренного сустава. — Мн., 1993 (разам з А. М. Сакалоўскім).

Узнагароды і званні

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads