Анатоль Пятровіч Лапо

дзяржаўны дзеяч Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анато́ль Пятро́віч Лапо́ (нар. 24 мая 1963, в. Кулакоўка, Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці) — савецкі і беларускі ваенны, пагранічнік. Генерал-лейтэнант (2020), Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь (2022). 7-ы старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2016—2023).

Хуткія факты Анатоль Пятровіч Лапо, 7-ы старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшае пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя Варашылава, у 2001 годзе — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі.

У 1981—1992 гадах праходзіў службу ў Чырванасцяжнай Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад радавога тэрміновай службы, намесніка начальніка пагранічнай заставы, начальніка пагранічнай заставы да намесніка каменданта — начальніка штаба пагранкамендатуры ў Батумскім пагранатрадзе.

У 1992—2008 праходзіў службу ў Смаргонскім пагранічным атрадзе, пачынаў начальнікам пагранкамендатуры «Астравец», з 2004 года займаў пасаду камандзіра пагранічнага атрада. Пад яго камандаваннем атрад дамогся ганаровага звання «Перадавая часць органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь»[1].

Прымаў удзел у стварэнні першага ў краіне Кіналагічнага цэнтра органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь у 1995 годзе[2].

У 2008 годзе прызначаны на пасаду намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, з 2014 года — намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. У 2010 годзе прысвоена воінскае званне генерал-маёра.

29 снежня 2016 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь[3].

У кастрычніку 2020 года прысвоена воінскае званне генерал-лейтэнант[4].

2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Анатоля Лапо ў амерыканскі санкцыйны спіс[5]. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады[6] і ў чорны спіс Еўрасаюза[7]. 20 снежня Лапо ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[8]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[9][10]. У 2022 годзе санкцыі супраць яго ўвялі Японія і Украіна[11].

30 мая 2023 года быў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі[12].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод СССР і Рэспублікі Беларусь, сярод якіх ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені (2008), медалі «За бездакорную службу» І і ІІ ступеняў (2003), медаль «За баявыя заслугі», медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР», юбілейныя медалі і іншыя, ордэн Свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені (2013, Беларуская праваслаўная царква)[13].

У 2022 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь»[14].

Remove ads

Сям’я

Выхоўвае двух дачок[15].

Зноскі

  1. Анатоль Лапо назначаны старшынёй Дзяржпагранкамітэта. Тэлеграфнае агенцтва Белта (29 снежня 2016).
  2. belta.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2023. Праверана 3 лістапада 2020.
  3. Backgrounder: Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.). Праверана 2 студзеня 2022.
  4. ЛАППО Анатолій Петрович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2023. Праверана 8 красавіка 2023.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads