Порт-Блэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Порт-Блэрmap
Remove ads

Порт-Блэр (англ.: Port Blair вымаўленне хіндзі: पोर्ट ब्लेयर) — горад на востраве Паўднёвы Андаман, сталіца і найбуйнейшы населены пункт саюзнай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы.

Хуткія факты Порт-Блэр, Краіна ...
Remove ads

Клімат

Клімат у горадзе трапічны, вільготны, з адносна сухім сезонам у студзенікрасавіку. У год выпадае 3100—3150 мм, сярэднямесячная тэмпература ад +25,5°С да +28,0 °C (сярэднегадавая — +26,4 °C).

Гісторыя

У 1789 годзе ўлады Бенгаліі заснавалі выпраўленчую калонію на востраве Чэтэм у паўднёва-ўсходнім заліве Вялікага Андамана, названую Порт-Блэр, у гонар лейтэнанта Арчыбальда Блэра, брытанскага марскога афіцэра з Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. Праз два гады калонію перанеслі на паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа Вялікага Андамана і пераназвалі ў Порт-Корнуаліс, у гонар адмірала Уільяма Корнуаліса. У калоніі было шмат захворванняў і высокая смяротнасць, таму ўлады закрылі калонію ў маі 1796 года.

У 1940-х гг у Порт-Блэры размяшчалася штаб-кватэра Індыйскай нацыянальнай арміі пад кіраўніцтвам Субхаса Чандры Боса, з 1943 па 1945 гады тэрыторыя была акупавана Японіяй.

Горад пацярпеў ад цунамі, выкліканага снежаньскім землетрасеннем 2004 года, аднак у дастатковай ступені захаваўся і выкарыстоўваўся як база для аказання дапамогі пацярпелым на архіпелагу.

Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 2011 года, у Порт-Блэры пражывала 100 608 чалавек.[2]

Эканоміка

У наш час у горадзе развіта суднабудаванне і рыбалоўства, працуе лесаперапрацоўчы завод. Порт-Блэр вядомы таксама саматужнымі вырабамі з розных матэрыялаў (дрэва, скура, металы).[3]

Турызм

Порт-Блэр папулярны сярод турыстаў, побач з горадам размешчаны беласнежныя пляжы, у горадзе знаходзяцца буйны дайвінгавы цэнтр, а таксама антрапалагічны, лясны і марскі музеі.[4] Будынак былой турмы выкарыстоўваецца як турыстычны атракцыён.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads