Андрэй Іванавіч Швед

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Іванавіч Швед (нар. 21 красавіка 1973, Глушкавічы, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць) — функцыянер рэжыму Лукашэнкі, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (з 9 верасня 2020). Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.

Хуткія факты Андрэй Іванавіч Швед, 9-ы Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь ...

Доктар юрыдычных навук, дацэнт.

Remove ads

Біяграфія

Бацька — Іван Васілевіч Швед, дырэктар школы, маці — Зінаіда Сямёнаўна, настаўніца матэматыкі той самай школы. У сям’і, апроч Андрэя, была старэйшая дачка Анжэла і малодшы сын Алег. У канцы 1970-х гадоў бацька загінуў у аўтамабільнай аварыі падчас паездкі на радзіму жонкі ў Магілёўскую вобласць. Неўзабаве маці разам з дзецьмі пераехала ў Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[2]. Сястра Анжэла — намеснік старшыні Лагойскага райвыканкама.

У 1996 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996—1998 гадах працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Мінска.

У 1998—2006 гадах праходзіў службу на розных пасадах у Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У 1998—1999 гадах працаваў пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за следствам у органах унутраных спраў. У 1999—2003 гадах працаваў старшым пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў і выкананнем законаў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У 2003—2004 гадах працаваў намеснікам начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У 2004—2005 гадах працаваў начальнікам аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У 2005—2006 гадах працаваў начальнікам упраўлення прававога забеспячэння, інфармацыі і грамадскіх сувязей Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь[3].

У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Актуальныя тэарэтычныя і практычныя аспекты стадыі ўзбуджэння крымінальнай справы», стаўшы кандыдатам юрыдычных навук.

У 2006—2010 гадах — начальнік экспертна-прававога аддзела Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У 2010—2011 гадах — намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Быў кіраўніком следчай групы па справе пра выбух у мінскім метро ў 2011 годзе[4].

З 2012 года да 22 красавіка 2013 года — першы намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

З 22 красавіка 2013 года[5] да 9 верасня 2020 года — Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

У 2016 годзе прызначаны старшынёй Беларускай федэрацыі воднага пола[6].

9 верасня 2020 года прызначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь[7].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх Еўрапейскім Саюзам былі накладзеныя санкцыі[8][9]. У 2012 годзе Рада Еўрапейскага саюза прызнала Шведа адказным за ініцыяванне ў 2011 годзе па запыце КДБ расследавання справы Алеся Бяляцкага, кіраўніка Беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна», які абараняў і аказваў дапамогу тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій у сувязі з выбарамі 19 снежня 2010 года і рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі[10].

17 снежня 2020 года быў зноўку дададзены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[11][12]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Швед як генеральны пракурор Беларусі адказны рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, у прыватнасці, за шматлікія крымінальныя справы супраць мірных дэманстрантаў, лідараў апазіцыі і журналістаў ды публічныя заявы з пагрозамі ўдзельнікам «несанкцыянаваных акцый»[11]. За гэта Шведа ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[13], Канада[14], Швейцарыя[15][16]. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[17].

Таксама Швед знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[18].

8 сакавіка 2022 года Японія таксама ўвяла супраць яго персанальныя санкцыі. Украіна далучылася да санкцый у кастрычніку таго ж года[19].

Remove ads

Сям’я

  • Сын — Кірыл Андрэевіч Швед, скончыў юрыдычны факультэт БДУ.
  • Брат — Алег Іванавіч Швед, дырэктар РУП «Белтэхнацэнтр»[20]. У 2022 годзе Белсат і Беларускі расследавальніцкі цэнтр выпусцілі расследаванне імавернай карупцыйнай схемы паставак медыцынскай тэхнікі з удзелам Алега Шведа[21][22].
  • Сястра — Анжэла Іванаўна Раемская, намеснік старшыні Лагойскага раённага выканаўчага камітэта[23].

Узнагароды

Зноскі

  1. Опубликован черный список невъездных в ЕС белорусов (дополнено)(недаступная спасылка) (2 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2021. Праверана 22 чэрвеня 2020.
  2. Jozwiak, Rikard. EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (англ.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  3. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  4. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  5. Shields, Michael. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  6. ШВЕД Андрій Іванович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2023. Праверана 8 красавіка 2023.
  7. Шведскі стол за кошт бюджэту. Давераныя асобы Лукашэнкі. Белсат (25 студзеня 2022). Праверана 13 красавіка 2024.
  8. Заместители председателя. Логойский районный исполнительный комитет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 16 сакавіка 2021.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads