Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі
рускі гідрограф, геадэзіст, палярны даследчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Іпалітавіч Вількі́цкі[3] (13 чэрвеня 1858, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 11 сакавіка 1913, Санкт-Пецярбург) — рускі гідрограф, геадэзіст, палярны даследчык, генерал корпуса гідрографаў, начальнік Галоўнага Гідраграфічнага ўпраўлення ў 1907—1913 гадах[4][3].
Remove ads
Паходжанне
Андрэй Вількіцкі нарадзіўся 1 (13) чэрвеня 1858 года ў сям’і двараніна Барысаўскага павета Мінскай губерні.
Біяграфія
У 1875 годзе пачаў службу на Балтыйскім флоце юнкерам.
У 1877 годзе, пасля здачы экзаменаў спецыяльным юнкерскім класе Марскога корпуса, ён быў залічаны ў гардэмарыны.
У верасні 1878 года Вількіцкі атрымоўвае свой першы афіцэрскі чын — мічман.
У 1880 годзе скончыў Мікалаеўскую марскую акадэмію, спецыялізуючыся ў гідраграфіі.
У 1887 годзе быў камандзіраваны на чале арктычнай Гідраграфічнай экспедыцыі ў Хайпудырскую губу і на архіпелаг Новая Зямля для вызначэння паскарэння сілы цяжару з дапамогай маятніка. Па выніках экспедыцыі быў узнагароджаны двума залатымі медалямі Рускага геаграфічнага таварыства.
У 1894—1901 гадах праводзіў гідраграфічныя даследаванні ад вусця ракі Пячора да Енісея, у Енісейскім заліве і Обскай губе[4]. У 1907—1913 гадах кіраваў Галоўным гідраграфічным упраўленнем[3].
Remove ads
Памяць
Імем Вількіцкага названыя мыс, ледавік, гара і заліў на архіпелагу Новая Зямля, востраў і астравы Вількіцкага ў Карскім і астравы ва Усходне-Сібірскім морах, праліў.
У снежні 2002 года на доме № 96 па канале Грыбаедава, дзе жыў А. І. Вількіцкі, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі з’яўляецца адным з найбольш паважаных спецыялістаў у асяроддзі ваенных гідрографаў.
Бібліяграфія
- Вилькицкий А. И. О работах гидрографической экспедиции в 1895 г. в реках Енисее, Оби и Ледовитом океане // Известия РГО. — 1896. — Т.32.
- Вилькицкий А. И. Наблюдения над качанием поворотных маятников Репсольда, произведенные в Енисейске, сел. Гольчихе, г. Березове, Обдорске и в Югорском шаре в 1894—1896 гг. // Записки РГО по общей географии. — 1903. — Т.XXX, N 4. — С. 1—84.
- Вилькицкий А. И. Предварительный отчет о работах гидрографической экспедиции в 1894 г. в реке Енисее и Ледовитом океане // Известия РГО. — 1895. — Т. 31. — С. 136—152.
- Атлас реки Енисея от г. Енисейска до Енисейского залива / Сост. Гидрограф. эксп. под начальством подполк. Вилькицкого. Масшт.: 5 вер. в дюйме. — [СПб.:] Изд. Гл. гидрогр. упр. Морск. М-ва, 1910.
- Иванов К., Вилькицкий А. Определение по телеграфу разности долгот Енисейска и Красноярска // Записки по гидрографии. — 1897. — Вып. XVIII. — С. 92—148.
Remove ads
Зноскі
- Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- Смирнов В. Г. Академик Н.В. Насонов и генерал А.И. Вилькицкий: сотрудничество в сфере зоологического исследования морей и океанов в начале XX века, Academician N. V. Nasonov and General A. I. Vil’kitskiy: Co-operative Research in Marine and Oceanic Zoology at the Beginning of 20th Century // Историко-биологические исследования — 2011. — Т. 3, вып. 4. — С. 7–27. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads