Андрэй Мікалаевіч Смаляк

мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Мікалаевіч Смаляк
Remove ads

Андрэй Мікалаевіч Смаляк (2 снежня 1954, Малая Сляпянка (цяпер частка Мінска, БССР) — беларускі мастак, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, Ганаровы акадэмік Еўрапейскай акадэміі мастацтваў[1].

Хуткія факты Андрэй Смаляк, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Андрэй Смаляк у дзяцінстве паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. Ахрэмчыка (у пятым класе, дзякуючы старанням мамы).[2]. Жаданне стаць сапраўдным мастаком, навучыцца майстэрству не пакідала яго ні на хвіліну. Як «лепшы вучань сярод дзяцей», Андрэй тры разы пабываў ва Усесаюзным піянерскім лагеры «Артэк» імя Леніна.

У 1973 годзе паступіў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне станковага жывапісу. На трэцім курсе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — Вольгай, студэнткай акцёрскага факультэта.

У 1980 годзе скончыў БДМТІ (дыпломная праца «Партызанская пераправа») і атрымаў размеркаванне на кінастудыю «Беларусьфільм» мастаком. Працаваў у кінастужках «Людзі на балоце», «Раскіданае гняздо».

З 1982 года, пасля нараджэння сына, прыйшлося займацца такімі нятворчымі працамі («халтурамі»), як маляванне Леніна, перадавікоў вытворчасці, калгасы-саўгасы, нават папрацаваў у Чачні — распісваў спартыўную залу.

Творчы ўздым у Андрэя Смаляка здарыўся пасля таго, як пасля авіякатастрофы ён перажыў клінічную смерць, пасля якой ён напісаў сваю карціну «Сіні пакой».

У 1989 годзе адбылася яго першая персанальная выстаўка ў Саюзе мастакоў. Па яе выніках яго прынялі ў члены гэтай арганізацыі.[2]

У 1996 годзе яму выдзяляюць уласную творчую майстэрню, у якой было напісана амаль усё, што ўвайшло ў яго першы альбом (Андрэй Смаляк. Мінск. Ольгапресс, 1997).

Сёння Андрэй Смаляк аўтар больш 30 персанальных выставак, яму быў замоўлены партрэт прынцэсы Бельгіі, ён браў удзел у Другім міжнародным Шагалаўскім пленэры. Мастак Андрэй Смаляк таксама адкрыў персанальную аўтарскую галерэю «Эрмітаж».[2] Яго працы знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Рэспублікі Беларусь, а таксама Францыі, Італіі, ЗША, Бельгіі, Расіі, Галандыі.[1]

Thumb
Мастакі Андрэй Смаляк і Леанід Шчамялёў з жонкай Святланай у Музеі гісторыі Мінска.
Remove ads

Узнагароды, званні

Буйныя міжнародныя выстаўкі

  • 1998 год — выстаўка ў Еўрапарламенце.
  • 2000 год — выстаўка ў Нацыянальным Каралеўскім музеі Бельгіі.
  • 2001—2002 гг. — Удзельнік Сусветных выстаў у Хельсінкі і Вільнюсе.

Зноскі

  1. Биография(недаступная спасылка). Андрей Смоляк. Andrey Smolyak. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2011. Праверана 17 лютага 2011.
  2. Смаляк Андрэй. Аўтары. Arts.In.UA (27 студзеня 2011). Праверана 17 лютага 2011.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads