Андрэй Уладзіміравіч Цэван

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Цэван (нар. 15 сакавіка 1986, Баранавічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у дубліруючым складзе брэсцкага «Дынама».

Хуткія факты Андрэй Цэван, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама», дзе з цягам часу стаў адным з асноўных ігракоў.

У снежні 2011 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». У пачатку 2012 года з’яўляўся ў стартавым складзе, але хутка страціў месца ў аснове і стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна. Тым не менш, у студзені 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[2]. Сезон 2014 пачынаў на лаўцы запасных, але пазней, з-за траўм асноўных ігракоў, замацаваўся ў стартавым складзе салігарчан. З верасня 2014 года з-за траўмы перастаў трапляць на поле. У снежні 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[3].

Са студзеня 2015 года знаходзіўся ў брэсцкім «Дынама» і ў лютым 2015 падпісаў з ім кантракт[4]. З-за траўмы, аднак, так ніводнага разу і не з’явіўся на полі ў сезоне 2015. У 2016 годзе вярнуўся ў строй, але 2 красавіка ў матчы першага тура супраць БАТЭ зноў атрымаў траўму, з-за якой быў вымушаны завяршыць кар’еру[5], і пазней увайшоў у трэнерскі штаб дынамаўцаў. З 2018 года пачаў працаваў у акадэміі брэсцкага клуба, а ў ліпені 2018 года далучыўся таксама да каманды «Рух» з Другой лігі і дапамог ёй атрымаць перамогу ў турніры.

У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў у Другой лізе за «Брэстжылбуд», правёў 1 матч.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на працягу 2005—2006 гадоў.

Трэнерская кар’ера

У снежні 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Руха», заняўшы пасаду трэнера-аналітыка[6]. Заставаўся на пасадзе на працягу трох гадоў, разам з клубам прайшоў шлях да Вышэйшай лігі. У студзені 2022 года быў пераведзены трэнерам у дубль «Руха»[7], аднак у хуткім часе клуб зняўся са спаборніцтваў.

Восенню 2023 года стаў памочнікам Андрэя Чалмадзеева ў брэсцкім «Дынама», а са студзеня 2024 года стаў працаваць асістэнтам Чалмадзеева ў дубліруючым складзе дынамаўцаў[8].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads