Ансельм Кіфер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ансельм Кіфер (ням.: Anselm Kiefer; нар. 8 сакавіка 1945, Донаўэшынген) — нямецкі мастак.

Хуткія факты Ансельм Кіфер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся пад апошнімі бамбёжкамі Другой сусветнай вайны. Збіраўся вучыцца праву, літаратуры, мовазнаўству, але схіліўся да мастацтва, вучыўся ў Фрайбургу, Карлсруэ, Дзюсельдорфе. У 1969 годзе праславіўся правакацыйнай інсталяцыяй у адной з галерэй Карлсруэ, якая звяртала ўвагу гледачоў на жывучасць нацызму (на фатаграфіях ён аддаваў нацысцкае прывітанне на фоне сімвалічных славутасцей найбуйнейшых гарадоў Еўропы). Пазнейшая творчасць Кіфера працягнула гэтую лінію: гэта аналітычная праца з найболей агульнымі і глыбіннымі знакамі нямецкага духу ад Нібелунгаў да Гітлера, міфамі вялікай місіі германскага народа, адмысловага шляху Германіі, вялікага правадыра і т. п. Сярод настаўнікаў Кіфера быў Іозеф Бойс.

З 1993 года жыве і працуе ў Францыі, дзе зрабіў творчай лабараторыяй прамысловую зону ў дэпартаменце Гар; тут зняты дакументальны фільм Сафі Файнс пра мастака Over Your Cities Grass Will Grow.

Remove ads

Зноскі

1. https://rkd.nl/explore/artists/44264 Праверана 23 жніўня 2017.
2. Anselm Kiefer

3. Anselm Kiefer // Encyclopædia Britannica

4. RKDartists

5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

6. https://www.workwithdata.com/person/anselm-kiefer-1945 Праверана 2 снежня 2024.
7. https://www.christies.com/en/lot/lot-6358926 Праверана 16 студзеня 2025.
8. Museum of Modern Art online collection

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads