Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)

вёска ў Навасёлкаўскім сельсавеце Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)map
Remove ads

Антано́ва[2], часта Антонава[3] (трансліт.: Antanova, руск.: Антоново) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Thumb
Геаграфічны цэнтр Беларусі, геадэзічны знак.

Размешчана за 10 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 51 км ад Мінска, на поўдзень ад чыгуначнай лініі Мінск — Пухавічы непадалёк прыпыначнага пункта Вяндзеж.

Пункт на зямной паверхні з геаграфічнымі каардынатамі 53º31´,7 пн.ш., 29º02´,8 у.д., што месціцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у полі, вызначаны як геаграфічны цэнтр Беларусі. На мясцовасці ён абазначаны стандартным геадэзічным трыянгулятарам, які ёсць пірамідай з трох металічных прэнтаў, пад ім пастаўлена пліта з надпісам «Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь».

Remove ads

Назва

Назва паходзіць ад уласнага імя Антон, або вытворнага ад яго прозвішча ці імя па бацьку.

Гісторыя

Ранняя гісторыя

У XVIII стагоддзі вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, прыватная ўласнасць.

У 1889 годзе маёнтак уласнасць праваслаўнага двараніна Міхаіла Іванавіча Мурвіцкага (Муравіцкага[4]), было 86 дзесяцін зямлі[5]. У 1897 годзе маёнтак Антонава Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета, у каталіцкай парафіі Блонь.

Найноўшы час

Thumb
Антанова, 2020 г.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны правадыр», была кузня. Пазней населены пункт быў падзелены на пасёлак Чырвоная Рунь, калгас «Авангард», пасёлак Падантонава.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

31 мая 1996 года пасля правядзення экспедыцыі «Белгеадэзіі» і фірмы «Аэрогеокарт» каля вёскі Антонава быў усталяваны геадэзічны знак з абазначэннем геаграфічнага цэнтра Беларусі. З 2008 года ў гэтай мясцовасці праводзіцца марафонскі прабег «Геаграфічны цэнтр Беларусі».

Насельніцтва

  • 1897 год — 21 жыхар
  • 1917 год — 72 жыхары
  • 1960 год — 187 жыхароў
  • 1999 год — 65 жыхароў
  • 2002 год — 32 двары, 60 жыхароў
  • 2010 год — 48 жыхароў
  • 2012 год — 41 жыхар
  • 2019 год — 27 жыхароў[6]

Славутасці

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads