Антоній Спрынговіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Антоній Спрынговіч (31 кастрычніка 1876, Рэжыца — 1 кастрычніка 1958, Рыга) — латвійскі рымска-каталіцкі святар, дыяцэзіяльны біскуп Рыжскі ў 1920—1937 гадах (арцыбіскуп з 1923 года), мітрапаліт Рыгі ў 1937—1958 гадах, прымас Латвіі ў 1920—1958 гг.

Хуткія факты Антоній Спрынговіч, Род дзейнасці ...

У 1893 г. скончыў гімназію ў Рэжыцы. У 1893—1897 гадах вучыўся ў Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу. Духоўнае пасвячэнне атрымаў у 1901 годзе, працаваў у парафіі Пінска, з 1905 года служыў у Ліксне. У 1917 годзе быў прызначаны генеральным вікарыем магілёўскага арцыбіскупа Эдварда Ропа.

Пасля таго, як Эдвард О’Рурк пакінуў пасаду біскупа Рыгі, Папа Пій XI прызначыў яго новым біскупам (з 1923 г. арцыбіскупам) Рыгі — ён быў першым у гісторыі латышом, які меў гэтую годнасць. Выконваў таксама абавязкі прымаса Латвіі. У 1922 годзе ён прывёў да падпісання канкардату са Святым Пасадам. Быў прыхільнікам умеранай нацыянальнай палітыкі ў Каталіцкім Касцёле ў Латвіі — крытыкаваў выдаленне польскіх святароў і польскай мовы з літургіі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads