Рэжыцкі павет

павет у Віцебскай губерні Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэжыцкі павет
Remove ads

Рэ́жыцкі павет (лат.: Rēzeknes apriņķis) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы Віцебскай губерні. Цэнтр – горад Розіттэн (пасля 1893 г. - Рэжыца, пасля 1945 г. – Рэзэкнэ).

Хуткія факты Рэжыцкі павет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Рэжыцкі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 г. павет быў скасаваны, а ў 1802 г. — адноўлены ў складзе Віцебскай губерні. У 1920 годзе павет адыйшоў да Латвіі.

Геаграфія

Рэжыцкі павет з'яўляўся адным з трох інфлянцкіх паветаў Віцебскай губерні. На поўначы межаваў з Ліфляндскай губерняй, на ўсходзе - з Люцынскім паветам, на захадзе і поўдні – з Дзвінскім паветам Віцебскай губерні. Плошча павета складала 3582 кв. вёрст.

Насельніцтва

Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 136,4 тыс. чал.[1], у тым ліку латышоў - 57,9%; рускіх - 23,9%; яўрэяў - 7,4%; беларусаў - 5,4%; палякаў - 4,8%. У павятовым горадзе Рэжыце пражывала амаль 11 тыс. чал.

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 18 валасцей:

  •  — ;
  • Андрэненская  — в. Сталідзаны;
  • Борхаўская — Борхава;
  • Быкаўская — Быкава;
  • Вайвадская — сядзіба Буклуйжа;
  • Варклянская — Варкляны;
  • Веліенская — Веліены;
  • Галянская  — сядзіба Інданы;
  • Дрыцанская — Дрыцаны;
  • Каўнацкая  — с. Новая Слабада;
  • Кульнеўская  — сядзіба Ільзенберг;
  • Макашанская  — в. Уўзулава;
  • Разенмуйжская — хутар Прытыка;
  • Разейнаўская  — сядзіба Вяртукшна;
  • Сакстыгальская — Сакстыгаль;
  • Салуіанская — в. Рускія Балбаржы;
  • Сцярнянская  — сядзіба Мястэры;
  • Ружынская — Ружына;
  • Узульмуйжская — сядзіба Балбышы[2].
Remove ads

Сучаснае становішча

У цяперашні час тэрыторыя павета уваходзіць у склад Латвіі.

Вядомыя асобы

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads