Рэзэкнэ
горад у Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́зэкнэ (лат.: Rēzekne, латг.: Rēzne, бел.: Рэжыца) — горад у Латвіі. Да 1917 і ў 1944—1945 г. афіцыйная назва Рэжыца. «Сэрца Латгаліі», пабудаваны на сямі пагорках. Знаходзіцца на ўсходзе Латвіі, за 238 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі. Адзін з самых буйных транспартных вузлоў ў Латвіі, а таксама эканамічны, культурны і адукацыйны цэнтр краіны.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Горад узнік на месцы латгальскага ўмацавання IX—XIII стагоддзяў пасля яго зруйнавання Лівонскім Ордэнам. Рыцары Ордэна пабудавалі новы замак, ад якога да цяперашняга часу засталіся толькі рэшткі. Упершыню Рэзэкнэ згадваецца ў 1285 годзе пад назвай Rositten (Розітэн).
У 1582 годзе, згодна з Ям-Запольскім мірам, які быў падпісаны ў выніку Лівонскай вайны, Рэзэкнэ апынуўся ў складзе Рэчы Паспалітай. У XVII стагоддзі горад атрымаў Магдэбургскае права.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Рэжыца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, спярша ў Пскоўскай губерні, з 1776 у Полацкай губерні, а з 1802 — у Віцебскай губерні. У 1772 годзе стала цэнтрам павета і ў 1773 годзе яна атрымала статус горада.
У пачатку XX стагоддзя ў Рэжыцы развіваецца прамысловасць, горад расце. У 1914 годзе колькасць насельніцтва склала 23 тысячы чалавек. У 1917 годзе горад прымае Першы з’езд латышоў і латгалаў. З атрыманнем Латвіяй незалежнасці, Рэзэкнэ стаў цэнтрам латгальскай культуры.
Remove ads
Насельніцтва
Нацыянальны склад
Станам на 2018 год нацыянальны склад жыхароў Рэзэкнэ выглядаў наступным чынам[11]:
- Латышы (у т.л. латгальцы) — 13 820 чалавек
- Рускія — 13 609 чалавек
- Палякі — 690 чалавек
- Яўрэі — 470 чалавек
- Беларусы — 455 чалавек
- Украінцы — 381 чалавек
Remove ads
Адукацыя і культура
Славутасці
- Руіны Рэзэкненскага замка
- Сабор Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
- Касцёл Маці Балеснай
- Лютэранская Траецкая царква
- Стараверская Царква Святога Мікалая
- Драўляная (г.зв. «Зялёная») сінагога
- Помнік «Latgales Mara»
- Музей гісторыі і культуры Латгаліі
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Івета Апкална — латвійская арганістка і піяністка
- Ілзэ Вінькеле — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч
- Антоній Спрынговіч — рыжскі арцыбіскуп
- Юрый Тынянаў — расійскі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца
- Фрыдрых Эрмлер — савецкі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст
- Жанна Юшканэ — латвійкая біятланістка
Галерэя
- Царква Нараджэння Багародзіцы
- Траецкая царква (лютэранская)
- Царква Святога Мікалая (стараверская)
- Зялёная сінагога
- Замкавая гара
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads