Антон Уладзіміравіч Станкевіч
ваенны дзеяч, генерал-маёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Уладзіміравіч Станке́віч (7 ліпеня[1][2] ці 13 чэрвеня[3] 1862 — 17 кастрычніка[3] 1919) — расійскі і савецкі ваенны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, генерал-маёр (1917).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў маёнтку Губіна (сучасная вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі) ў дваранскай сям’і. Атрымаў хатнюю адукацыю. На ваеннай службе з 1878 года. У 1880 годзе скончыў Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча. Камандаваў ротай, батальёнам. Скончыў афіцэрскую стралковую школу[3]. У час Першай сусветнай вайны ў 1914—1917 гадах камандаваў 329-м пяхотным Бузулукскім палком[3]. У 1917 годзе быў прызначаны камандуючым брыгадай 62-й пяхотнай дывізіі і атрымаў званне генерал-маёр[3].
У 1918 годзе А. У. Станкевіч добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. З 1919 года прымаў удзел у баявых дзеяннях на Паўднёвым фронце. Займаў пасады камандзіра атрада, дывізіі, групы войскаў, у чэрвені — кастрычніку 1919 года — памочніка камандуючага 13-й арміяй. 13 кастрычніка 1919 года ў час баёў каля горада Арол трапіў у палон да белых. Адмовіўся супрацоўнічаць з імі і 17 кастрычніка па прыгавору ваенна-палявога суда быў павешаны.
Пасля разгрому белых пад Арлом цела А. У. Станкевіча было перавезена ў Маскву і пахавана ў магіле каля Крамлёўскай сцяны на Краснай плошчы.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені (1905)
- Ордэн Святой Ганны 2-й ступені (1908)
- Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені (1911)
- Залатая зброя з надпісам «За храбрасць» (1915)
- Ордэн Чырвонага Сцяга (1920, пасмяротна)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads