Вальтэр Грос

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вальтэр Грос
Remove ads

Ва́льтэр Грос (ням.: Walter Groß; 21 кастрычніка 1904, Касель — 25 красавіка 1945, Берлін) — палітычны дзеяч нацысцкай Германіі.

Remove ads

Кар’ера

Наведваў пратэстанцкія гімназіі ў Позэне і Гётынгене. З 1923 годзе вывучаў медыцыну ў Гётынгенскім, Цюбінгенскім і Мюнхенскім універсітэтах. Па сканчэнні навучання ў 1928 годзе атрымаў доктарскую ступень.

Чалец НСРПН (NSDAP) з 1925 года.

Да 1932 годзе працаваў асістэнтам у шпіталі Браўншвайга. Пасля ўступіў у нацысцкую медыцынскую асацыяцыю і стаў супрацоўнікам Дэпартамента аховы здароўя НСРПН.

У 1933 годзе Грос заснаваў Управу палітыкі ў галіне народанасельніцтва і расавай гігіены, у маі 1934 годзе перайменаваную ў Офіс расавай палітыкі НСРПН[3]. Узначаленая ім установа мела займацца публічнай прапагандай і падтрымкай нацысцкай праграмы стэрылізацыі і іншых схем «этнічнага паляпшэння».

У 1936 годзе стаў членам Рэйхстага.

Remove ads

Дзейнасць

Грос быў антысемітам і заклікаў да вынішчэння яўрэяў паводле «Канчатковага вырашэння (Endlösung)». Напісаў некалькі кніг на тэму «яўрэйскага пытання».

Смерць

З уваходам у Берлін Чырвонай арміі Грос спаліў свае дакументы і здзейсніў самагубства ва ўласным доме, такім чынам знішчыўшы грунтоўныя доказы, «якія маглі абвінаваціць больш за 3000 членаў нацысцкай сеткі расавых прапагандыстаў»[4].

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Claudia Koonz. The Nazi Conscience. — Cambridge: Harvard University Press, 2003. — С. 106-107.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads