Ануфрый Вялікі
хрысціянскі святы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ануфрый Вялікі (грэч. Ονούφριος) — раннехрысціянскі святы, егіпецкі пустэльнік IV стагоддзя. Шануецца ў ліку прападобных Праваслаўнай царквой 12(25) чэрвеня шасцярычным богаслужэннем, у Каталіцкай — 12 чэрвеня, і ў Старажытнаўсходніх праваслаўных цэрквах.
Remove ads
Шанаванне
І праваслаўная, і каталіцкая цэрквы традыцыйна адзначаюць яго свята 12 чэрвеня.
Легенда аб Святым Ануфрыі была намалявана на пізанскіх кампасанта (манументальных могілках), а ў Рыме ў яго гонар на ўзгорку Янікул у XV стагоддзі была пабудавана царква Сант-Анофрыа.
На мяжы XV і XVI стагоддзяў культ святога Ануфрыя атрымаў надзвычайную папулярнасць у Еўропе і пашырэнне на землях праваслаўнай Русі[1]. У роспісах капліцы Святой Тройцы ў Любліне, выкананых у 1416—1418 гадах, знаходзім выяву святога Ануфрыя[2].
Remove ads
Мастацтва


Выявы Святога Ануфрыя атаясамліваліся з выявамі сярэднявечнага «дзікага чалавека»[3]. У мастацтве ён малюецца як дзікі чалавек, цалкам пакрыты валасамі, з поясам з лісця[4].
Ён намаляваны ў царкве Змея (турэцк.: Yilanlı Kilise) у Кападокіі (Турцыя)[5].
Яшчэ на пачатку XX стагоддзя ў манастыры зберагаўся абраз з выявай сцэны яўлення святога пустэльніка Ануфрыя хлопчку, які моліцца ў лясным гушчары. Чорна-белы фотаздымак гэтага абраза быў апублікаваны ў 1912 годзе Уладзімірам Краснянскім[6], а на сённяшні дзень месца яго знаходжання невядома. Беларускі савецкі гісторык мастацтва Міхаіл Кацар датуе абраз пачаткам XV стагоддзя[7].
Remove ads
Фальклор
Існуе легенда, што аднойчы, гуляючы ў лесе, маленькі княжыч Юрый Лугвенавіч заблукаў. Ён не мог выйсці з гушчару 7 дзён, а калі ўжо выбіўся з сіл, стаў на калені і пачаў горача маліць Бога пра выратаванне. У гэты момант перад ім явіўся старац Ануфрый і паказаў дарогу[8][9]. На месцы цудоўнага выратавання княжыча яго бацька, Лугвен Альгердавіч, заснаваў манастыр у гонар святога пустэльніка. Пазней Юрый прывёз з Афона абраз святога Ануфрыя, які разам з партрэтамі фундатараў манастыра Юрыя і яго жонкі Сафіі захоўваўся ў найстарэйшай пабудове комплексу — невялікай драўлянай Свята-Ануфрыеўскай царкве[10]
Зноскі
- Мицько, І. Про початки Свято-Онуфріївського монастиря у Лаврові // Лавра: Часопис монахів Студитського уставу. — 1999. — Т. 6. — С. 25—28.
- Różycka-Bryzek, A. Freski bizantyńsko-ruskie fundacji Jagiełły w kaplicy Zamku Lubelskiego / Anna Różycka-Bryzek. — Lublin: Muzeum Lubelskie: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2000. — 163, [5] s.: il. (gł. kolor.). — S. 129. — ISBN 83-227-1592-7.
- National Gallery of Art | Press Office Архівавана 30 жніўня 2008 года.
- Butler's lives of the saints / general consultant editor, David Hugh Farmer; managing editor, Paul Burns; general introduction by David Hugh Farmer. — Tunbridge Wells, Kent: Burns & Oates; Collegeville, Minn.: Liturgical Press, 2000. — P. 96.
- Yilanli (Snake) Church (англ.)(недаступная спасылка). Goreme.org. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 5 красавіка 2023.
- Краснянский , В. Г. Город Мстиславль (Могилевской губернии): с 50 автотипиями / сост. В. Г. Краснянский; издание Северо-Западного Отделения Императорского Русского географического общества. — Вильна: Типография И. Завадского, 1912. — 99 с. — С. 49.
- Кацер, М. С. Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода: очерки / Академия наук Белорусской ССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора. — Минск: Наука и техника, 1969. — 1969. — 201 с. — С. 36.
- Краснянский , В. Г. Город Мстиславль (Могилевской губернии): с 50 автотипиями / сост. В. Г. Краснянский; издание Северо-Западного Отделения Императорского Русского географического общества. — Вильна: Типография И. Завадского, 1912. — 99 с. — С. 48.
- Кацер, М. С. Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода: очерки / Академия наук Белорусской ССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора. — Минск: Наука и техника, 1969. — 1969. — 201 с. — С. 35—36.
- Аляксандр Невар. Базыльянская царква св. Ануфрыя (недаступная спасылка). Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны (12 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2019. Праверана 24.08.2019.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads