Пінскі павет (Расійская імперыя)
павет у Мінскай губерні Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пі́нскі павет (руск.: Пинский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай губерні, якая існавала ў 1793—1920 гадах. Цэнтр — горад Пінск. У 1797 годзе плошча павета каля 10 тыс. км²[1].
Remove ads
Гісторыя
У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай[2] большая частка Пінскага павета адышла да Расійскай імперыі. У 1795 годзе павет утвораны паўторна: на поўначы да яго далучана частка Навагрудскага павета, усходняя частка вылучана ў Давыд-Гарадоцкі павет, паўднёвая частка перададзена ў Ровенскі павет. 3 1796 года ў Мінскай губерні[1].
3 18 сакавіка 1921 года павет у складзе Палескага ваяводства Польшчы[1].
Remove ads
Насельніцтва
Паводле дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 230,8 тыс. чал., у тым ліку беларусаў — 74,3 %; яўрэяў — 19,5 %; рускіх — 2,6 %; палякаў — 2,6 %.
У павятовым горадзе Пінску пражывала 28 368 чал.[3]. Мелася 11 мястэчак, 75 сёл, 292 вёскі, 191 фальварак[1].
Адміністрацыйны падзел
Пасля 1861 года ўключаў 23 воласці[1][4]:
- Дабраслаўская — Дабраслаўка,
- Дубайская — Бродніца,
- Жабчыцкая — Жабчыцы,
- Кажан-Гарадоцкая — Кажан-Гарадок,
- Кухацкавольская — Кухоцкая Воля ,
- Лагішынская — в. Мокра-Дуброва,
- Лемяшэвіцкая — Лемяшэвічы,
- Лунінская — Лунін,
- Любяшоўская — Любяшоў,
- Марачнянская — Марочна,
- Пагост-Загародская — Пагост Загародскі,
- Парэцкая — Парэчча,
- Пінкавіцкая — Пінкавічы,
- Плотніцкая — Плотніца,
- Радчыцкая — Радчыцк,
- Святавольская — Святая Воля,
- Ставоцкая — мяст. Чэнчыцы,
- Столінская — Столін,
- Угрыніцкая — Угрынічы,
- Хатыніцкая — Хатынічы,
- Хойнаўская — Хойна,
- Целяханская — Целяханы,
- Церабяжоўская — Церабяжоў.
Ураднікі павета
Зноскі
- Пінскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Селиванов А. Ф. Минская губерния // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads