Гелваны

мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Гелваныmap
Remove ads

Гелваны[1], таксама Гя́лванай[2] (літ.: Gelvonai) — мястэчка ў Шырвінцкім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Гелванскай сянюніі. Размешчана за 16 км на захад ад Шырвінтаў.

Хуткія факты Гелваны, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Гелваны (ням.: Gelwen) у крыжацкім апісанні дарог Вялікага Княства Літоўскага і датуецца 1385 годам. У гэты час яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У 1642 годзе ў Гелванах быў пабудаваны пратэстанцкі збор, у 1686 годзе — касцёл, пры якім існаваў кляштар францысканцаў.

У XVIII стагоддзі Гелваны былі ў валоданні Жабаў, таму часам мястэчка называлі Жабавам. 22 жніўня 1744 года кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Гелванам прывілей на кірмашы.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Гелваны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Гелванах было 30 будынкаў.

Найноўшы час

З 1918 года абвешчаны часткай незалежнай Літвы. Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польшчай і Літвой у 1919 годзе Гелваны канчаткова складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 286 чал., з іх 140 каталікоў, 5 праваслаўных і 141 іўдзей[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 284 чал.

Славутасці

Thumb
Могілкавая капліца
  • Капліца-пахавальня Плятэраў (XIX ст.)
  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1897)
  • Могілкі каталіцкія, капліца

Страчаная спадчына

  • Касцёл і кляштар францысканцаў (XVII ст.)
  • Сядзіба Плятэраў (XIX ст.)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads