Ану Кааль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ану Кааль
Remove ads

А́ну Ка́аль (эст.: Anu Kaal; 4 лістапада 1940, Талін, Эстонская ССР, СССР) — эстонская спявачка ( (лірыка-каларутарнае сапрана)), оперная спявачка ,педагог. Народная артыстка СССР (1981). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М. І. Глінкі (1968).

Хуткія факты Кааль Ану, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

З 1959 года вучылася вакалу ў Талінскай музычнай школе. У 1963 годзе скончыла Талінскае музычнае вучылішча (з 1975 года — імя Георга Отса)[4] па класе вакалу, у 1968 годзе Талінскую кансерваторыю (клас В. Гур'ева).

З 1963 спявачка хору, з 1967 па 1996 год салістка Эстонскага тэатра оперы і балета ў Таліне.

У 19711972 гадах стажыравалася ў міланскім тэатры «Ла Скала» (клас Рэнаты Карозіа). Гастралявала за мяжой. З 1984 года выкладае ў Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра. Дэпутат Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР 9 склікання.

Remove ads

Творчасць

Сярод партый: Джылвда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Лючыя («Лючыя дзі Ламермур» Г. Даніцэці), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э. Тамберга), Канстанца, Царліна, Царыца Ночы («Выкраданне з сераля», «Дон Жуан», «Чароўная флейта» В. А. Моцарта); партыі сапрана ў буйных вакальна-сімфанічных творах — «Страсці па Іаану» І. С. Баха, «Поры года» І. Гайдна, «Stabat Mater» Дж. Б. Пергалезі, «Азарэнні» Б. Брытэна і інш.

Remove ads

Узнагароды і званні

  • Заслужаная артыстка Эстонскай ССР (1974)
  • Народная артыстка Эстонскай ССР (1977)
  • Народная артыстка СССР (1981).
  • Прэмія Ленінскага камсамола Эстонскай ССР (1979).
  • Прэмія імя Георга Отса (1979).
  • Ордэн Дружбы народаў (1980).

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads