Анцінея Рыгораўна Мурашка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анцінея Рыгораўна Мурашка
Remove ads

Анцінея Рыгораўна Мурашка (15 кастрычніка 1924, вёска Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 18 студзеня 2011) — беларускі мовазнавец, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).

Хуткія факты Анцінея Рыгораўна Мурашка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Бацькі

Бацька — Рыгор Мурашка, маці Соф’я (Саламея). У 1927 годзе сям’я пераехала ў Менск. Тут скончыла 9 класаў сярэдняй школы. На пачатку вайны разам з піянерскім лагерам, які знаходзіўся ў Ратамцы, была эвакуіравана ў Хвалынск у Саратаўскай вобласці. Жыла ў дзіцячым доме, тут скончыла 10 клас, працавала выхавацелькай у дзіцячым інтэрнаце саюза пісьменнікаў у Чыстапалі ў Татарстане. У 1948 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1950 года супрацоўнік Інстытута мовазнаўства АН БССР, з 1963 па 1993 год дацэнт кафедры рускай мовы БДУ. Два гады (1978—1980) узначальвала кафедру рускай мовы для замежных студэнтаў. Выкладала рускую мову за мяжой, у Польшчы (1971—1973), на Кубе (1982—1984).

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Даследчык беларускай дыялекталогіі, пытанняў узаемадзеяння народных гаворак з літаратурнай мовай, беларускай мовы з суседнімі славянскімі і неславянскімі мовамі. Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Формы прыметнікаў у беларускіх гаворках» (1958), апублікавала артыкулы «Формы меснага склону адзіночнага ліку прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду ў беларускіх гаворках», «Ступені параўнання якасных прыметнікаў» і інш. Даследавала, у прыватнасці, метэаралагічную лексіку. Сааўтар «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (ч. 1-2, 1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), атласа «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1969), «Сучаснай рускай мовы» (ч. 1-2, 1981).

Remove ads

Сям’я

Маці перажыла вайну. Муж — Барыс Сцяпанавіч Лапаў, мовазнавец (1925—1967). Дзеці — Таццяна і Алена.

Гл. таксама

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads