Юзэфа Фларыянаўна Мацкевіч

мовазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юзэфа Фларыянаўна Мацкевіч (2 жніўня або 27 ліпеня 1911, в. Ухлё, Сенненскі павет, Магілёўская губерня — 24 лістапада 2003, Мінск) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1963), член-карэспандэнт НАН Беларусі (1969[4]).

Хуткія факты Юзэфа Фларыянаўна Мацкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 2 жніўня або 27 ліпеня 1911 года ў в. Ухлё Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці). Пасведчанне аб нараджэнні было згублена ў час Вялікай Айчыннай вайны. Дзень 2 жніўня падаецца паводле словаў самой Ю. Ф. Мацкевіч, а 27 ліпеня — умоўная дата ў адноўленых дакументах.

Скончыла Магілёўскі педагагічны тэхнікум (1931), працавала настаўніцай пачатковай школы ў вёсцы Гулькі Клімавіцкага раёна (19311933). Скончыла падрыхтоўчыя курсы ў Магілёве (19331934), факультэт мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута (19341938). Па рэкамендацыі лінгвіста праф. К. І. Гурскага вучылася ў аспірантуры Інстытута мовы і літаратуры АН БССР пад кіраўніцтвам праф. Е. С. Істрынай, спецыялізавалася па гісторыі беларускай мовы. Кандыдат філалагічных навук (1946).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Смалявічах і была сувязной партызанскай брыгады «Смерць фашызму».

З 1945 года працавала ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. Узначальвала сектар[5] дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства (19501986[6]) і фактычна ачольвала ўсю дыялекталагічную работу ў Беларусі. У 1986—1991 гадах вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута мовазнаўства.

Remove ads

У навуцы

Аўтар больш як 100 навуковых прац у галіне мовазнаўства. Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Літоўскі статут 1529 г. як помнік беларускай літаратурнай мовы XV — пачатку XVI стагоддзя» (1946), манаграфія і доктарская дысертацыя «Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове» (1963).

Удзельнічала ў складанні «Руска-беларускага слоўніка» пад рэд. К. Крапівы (1953). Разам з Р. І. Аванесавым выпусціла працу «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (19681969). Сумесна з іншымі аўтарамі падрыхтавала «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Мікратапанімія Беларусі» (1974).

Удзельнічала і кіравала стварэннем прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (19791986, 5 тамоў), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (19931998, 5 тамоў; збор матэрыялаў адбываўся з 1971).

Кіравала і ўдзельнічала ў зборы беларускіх матэрыялаў для «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» (з 1960).

Remove ads

Бібліяграфія

  • Нарысы па гісторыі беларускай мовы. Мн., 1957 (у сааўт.);
  • Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове. Мн., 1959;
  • Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1964 (у сааўт.);
  • Мікратапанімія Беларусі. Мн., 1974 (у сааўт.)

Узнагароды і прэміі

Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) за ўдзел у выпуску комплексу прац «Беларуская лінгвістычная геаграфія», у ліку якіх быў «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5-ці тамах. Узнагароджана ордэнам Дружбы народаў (1981), медалямі.

Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  3. Národní autority České republiky Праверана 18 лістапада 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  4. Першая з ліку супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства.
  5. З 1986 — аддзел.
  6. У 19501952 гадах выконвала абавязкі загадчыка.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads