Апшэронск
Мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апшэронск[2] (руск.: Апшеронск) — горад (з 1947 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Апшэронскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 39,6 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1863 годзе.
Горад размешчаны на паўночным схіле Галоўнага Каўказскага хрыбта, на рацэ Пшэха (басейн Кубані, левы прыток ракі Белая), за 103 км на паўднёвы ўсход ад Краснадара, за 43 км ад Беларэчанска, за 5 км ад мяжы з Адыгеяй.
Чыгуначныя станцыі Апшэронская і Нефцягорская — тупік на галінцы ад лініі Армавір — Туапсэ.
Ляспрамгас, лясгас, лесакамбінат (выпускаюць піламатэрыялы, фанеру, шпон, паркет, тару і інш.), Апшэронская вузкакалейная чыгунка, вытворчасць музычных інструментаў, рыбаперапрацоўчая прамысловасць. У перспектыве — цэнтр горнага турызму і гарналыжнага спорту.
Remove ads
Зноскі
- карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads