Аранеаморфныя павукі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аранеаморфныя павукі
Remove ads

Аранеаморфныя павукі (Araneomorphae) — інфраатрад павукоў (Araneae). Ва ўмераных шыротах людзі часцей за ўсё сутыкаюцца з павукамі з гэтай групы. Працягласць жыцця большасці прадстаўнікоў — каля года.

Thumb
Хеліцэры павука Cheiracanthium punctorium. Відаць, што кіпцюрападобныя членікі складваюцца насустрач адзін аднаму.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Будова

Хеліцэры большасці прадстаўнікоў інфраатраду валодаюць лабідагнатнай будовай: іх другія членікі складваюцца ў медыяльным кірунку — насустрач адзін аднаму. У параўнанні з артагнатнымі хеліцэрамі павукоў інфраатраду Mygalomorphae, лабідагнатныя хеліцэры дазваляюць атакаваць больш буйную здабычу, з чым звязваюць вялікую колькасць карлікавых формаў у гэтай групе. Прадстаўнікі адной з груп інфраатраду — сямейства Hypochilidae — захоўваюць прымітыўную артагнатную будову хеліцэр і сляды раздзялення брушка на сегменты.

Remove ads

Таксанамія

Інфраатрад падзяляюць на два таксона:

  • Paleocribellatae — уключае адно сучаснае сямейства — Hypochilidae з 12 відамі;
  • Neocribellatae — каля 39 тысяч відаў, якія аб’ядноўваюцца ў 93 сямейства. Іх, у сваю чаргу, групуюць у тры серыі:
    • Gradunguleae — 2 сямейства c 27 відамі;
    • Haplogynae — 17 сямействаў, каля 3 650 відаў;
    • Entelegynae — 73 сямейства, каля 35 300 відаў.

Зноскі

  1. Иванов А. В. Пауки, их строение, образ жизни и значение для человека. — Л.: ЛГУ, 1965. — 304 с.
  2. У некаторых крыніцах (напрыклад, Вестхайдэ, Рыгер, 2008) назву разглядаюць у якасці сіноніма толькі адной з дзвюх дачыных груп — Neocribellatae.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads