Арвід Карлсан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арвід Карлсан (шведск.: Arvid Carlsson, 25 студзеня 1923, Упсала, Швецыя — 29 чэрвеня 2018, Гётэбарг, Швецыя) — шведскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе за даследаванні ўласцівасцяў нейрамедыятара дафаміну і яго ўздзеяння на пацыентаў з хваробай Паркінсона.[6]
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ва Упсале ў сям’і гісторыка Готфрыда Карлсана. Скончыў Лундскі ўніверсітэт у 1951 годзе, дзе і працаваў. У 1944 годзе падчас вучобы удзельнічаў у прафесійным медыцынскім аглядзе групы зняволеных нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў, вызваленых дзякуючы ініцыятыве Фолькэ Бернадота, члена шведскай каралеўскай сям’і.
Служыў у шведскіх узброеных сілах.
З 1959 года прафесар Гётэборгскага ўніверсітэта[7] (у 1959—1989 гадах загадчык кафедры).
Аўтар навуковых прац па праблемах перадачы імпульсаў у нервовай сістэме.
Выявіў, што важным рэчывам-пасрэднікам для работы мозга з’яўляецца дафамін, які раней лічыўся крыніцай другога вядомага пасрэдніка — норадрэналіну. У 1957 годзе даказаў, што дафамін выконвае ролю нейрамедыятара.[8][9]
Член Каралеўскай шведскай АН (1975), замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1996).
Карлсан выступае супраць фтаравання пітной вады.[10][11] Ён прыняў удзел у дыскусіі ў Швецыі, дзе дапамог пераканаць парламент, што фтараванне вады незаконна згодна з этыкай. Ён лічыць, што фтараванне вады парушае сучасныя фармакалагічныя прынцыпы, якія паказваюць, што медыкаменты павінны быць адаптаваныя да фізічных асобаў.[12]
Remove ads
Узнагароды
- 2000 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (з П. Грынгардам і Э. Кэндэлам)
- 1999 — Прэмія Фельтрынэлі
- 1994 — Прэмія Японіі
- 1982 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1979 — Прэмія Вольфа па медыцыне
Зноскі
- Arvid Carlsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Arvid Carlsson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- www.ae-info.org
- Barondes, Samuel H. (2003). Better Than Prozac. New York: Oxford University Press. pp. 21–22, 39–40. ISBN 0-19-515130-5.
- Arvid Carlsson . NNDB. Праверана 19 April 2013.
- 3,4-Dihydroxyphenylalanine and 5-Hydroxytryptophan as Reserpine Antagonists . Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 11 студзеня 2013.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads