Аргана-мінеральныя ўгнаенні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арга́на-мінера́льныя ўгнае́нні, або гумінавыя ўгнаенні — угнаенні з арганічных рэчываў і звязаных з імі хімічна ці адсарбцыйна мінеральных злучэнняў. Атрымліваюць апрацоўкай гумінавых кіслот ці матэрыялаў, у якіх яны ёсць (торф, буры вугаль, сланец, глей, перагной), аміякам, аміячнай вадой, аміячнымі растворамі фасфатаў, фосфарнай кіслатой, калійнымі солямі. Маюць розны састаў і назву: гумафос, гумафоска, торфа-аміячныя ўгнаенні, гуматы натрыю, амонію і інш. Найбольш пашыраны торфа-мінеральныя і торфа-аміячна-мінеральныя ўгнаенні.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads