Спіс Папаў Рымскіх і антыпапаў

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Спіс Папаў Рымскіх і антыпапаў
Remove ads

Па́па Ры́мскі (лац.: Pontifex Romanus — «Рымскі Пантыфік»; ці Pontifex Maximus — «Вярхоўны Суверэнны Пантыфік») — у міжнародным праве — суверэнная персона выключнай уласцівасці (persona sui generis), паколькі адначасна валодае трыма непадзельнымі функцыямі ўлады:

  1. Манарх і суверэн Святога Прастола;
  2. Як наступнік Святога Пятра (першага біскупа Рыма — у каталіцкім разуменні, першага Папы Рымскага) — бачны кіраўнік Каталіцкай Царквы і яе вярхоўны іерарх;
  3. Суверэн горада-дзяржавы Ватыкан[заўв 1].
Thumb
Спіс Рымскіх Папаў, пахаваных у Саборы Святога Пятра. Мармуровая пліта пры ўваходзе ў сакрысцію ў Саборы Святога Пятра.

Згадванні пра епіскапаў, якія кіравалі маёмасцю абшчын ранніх хрысціян, захаваліся ў крыніцах, датаваных пачаткам II стагоддзя. У каталіцкім успрыманні апостальскага хрысціянства Папа Рымскі кіраваў Царквой заўсёды. Зрэшты, між усімі хрысціянскімі канфесіямі, а таксама сярод секулярных даследчыкаў і рэлігіязнаўцаў сфарміраваўся кансэнсус, што Папства было цалкам аформлена на базе рымскага епіскапату ў V стагоддзі. Да IV стагоддзя рымскія епіскапы як буйныя землеўласнікі занялі ў Царкве асаблівае становішча, а з сярэдзіны VI стагоддзя яны (прыняўшы да таго часу назву «Папаў») сталі фактычнымі ўладарамі Рыма. У 756 годзе, атрымаўшы ад Піпіна Кароткага землі вакол Рыма, Папа стаў свецкім кіраўніком Папскай вобласці. Да Латэранскага Сабору 1059 года, які зацвердзіў абранне Папаў выключна кардыналамі, Папы, падобна да іншых епіскапаў, абіраліся супольна духавенствам і свецкім дваранствам. Назіралася пэўная форма ўплыву франкскіх каралёў на Папаў, якая потым змянілася своеасаблівай спробай паставіць Папаў у залежнасць ад імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі, якія актыўна спрабавалі ўдзельнічаць у выбары Папаў. Перыяд сярэдніх вякоў стаў часам змагання Папаў за прымат духоўнай улады над свецкай. З 1309 па 1377 гады рэзідэнцыя Папаў, якія падпалі пад уладу каралёў Францыі, знаходзілася ў Авіньёне. У Рым, скарыстаўшыся паслабленнем Францыі ў выніку Стагадовай вайны, папства вярнуў Грыгорый XI. Царкоўны раскол, што адбыўся ў XVI стагоддзі ў выніку Рэфармацыі, істотна паслабіў уплыў Рымскага Папы. Свецкая ўлада Папаў скончылася з ліквідацыяй Папскай вобласці і яе ўключэннем у склад аб’яднанай Італіі ў 1870 годзе. З 1929 года Папа па Латэранскіх пагадненнях ізноў атрымаў свецкую ўладу і стаў кіраўніком Ватыкана[1][2].

Папа Рымскі абіраецца пажыццёва на сходзе кардыналаў (канклаве) пасля смерці свайго папярэдніка (ці адрачэння, што бывае вельмі рэдка)[3]. Пасля таго, як камерленга, часовы кіраўнік Калегіі кардыналаў[4], афіцыйна засведчыць смерць Папы, пачынаецца перыяд вакантнага прастола (лац.: Sede Vacante), які працягваецца да выбараў новага Пантыфіка. У гэты час Святым Прастолам і Каталіцкай Царквой кіруе Калегія кардыналаў[5]. Як толькі новаабраны заяўляе пра прыняцце прастола (гэта адбываецца адразу пасля абрання), пантыфікат лічыцца распачатым.

Адразу пасля абрання на канклаве новы Папа абірае сабе імя і адпаведны нумар, пад якімі ён будзе кіраваць. Пасля 1555 года ўсе Рымскія Папы змянялі імя  (руск.) пры ўступленні на прастол, хоць Папа фармальна рабіць гэта не абавязаны.

Антыпапа — у Каталіцкай Царкве так прынята называць чалавека, які незаконна насіў званне Папы. Звычайна пытанне пра тое, хто з прэтэндэнтаў, якія адначасна аспрэчвалі папскі сан, з’яўляўся законным Папам, а хто антыпапам, вырашалася ўжо пасля гістарычнай «перамогі» прыхільнікаў аднаго з іх. Пры прыняцці Папамі парадкавага нумара нумар Папы, прызнанага антыпапам, не ўлічваецца. Нягледзячы на тое, што царква не прызнае антыпапаў, у выходзячым штогод афіцыйным даведніку Annuario Pontificio у рэестры пантыфікаў іх імёны прысутнічаюць, заключаныя ў дужкі[6].

Remove ads

Спіс

Асобным колерам выдзелены антыпапы.

Скарачэнні:

Больш інфармацыі №, Партрэт ...
Remove ads

10 самых працяглых пантыфікатаў

У табліцу не ўключаны св. Пётр, паколькі адсутнічаюць дакладныя датаванні як падзеі, калі Ісус прызначыў Пятра галавой царквы, так і часу яго смерці. Паводле розных ацэнак, знаходжанне Пятра на пасту кіраўніка царквы доўжылася ад 25 да 33 гадоў.

Больш інфармацыі Імя, Пантыфікат ...
Remove ads

11 самых кароткіх пантыфікатаў

У табліцу не ўключаны Стэфан II, абраны ў 752 годзе. Ён памёр на 4-ы дзень пасля абрання. Хоць Стэфан быў абраны з выкананнем кананічных правілаў, ён не быў прысвечаны і не прыступаў да выканання абавязкаў Пантыфіка. З 1961 года ён не лічыцца законным Папам.

Больш інфармацыі Імя, Пантыфікат ...

Рэлігійныя ордэны

34 Папы былі членамі рэлігійных ордэнаў. Да іх ліку адносяцца:

Remove ads

Гл. таксама

  • Спіс Канстанцінопальскіх патрыярхаў
  • Спіс Іерусалімскіх патрыярхаў
  • Спіс Антыяхійскіх патрыярхаў
  • Сусветны сабор
  • Імёны Папаў Рымскіх

Заўвагі

  1. Толькі ў 384 годзе (гэта дата прыняцця тытула Pontifex Maximus, які раней належаў рымскім імператарам) епіскап Рымскі першым разам сам сябе назваў «Папам».
  2. Нягледзячы на тое, што Фелікс II лічыцца антыпапам, наступныя Феліксы мелі парадкавыя нумары «Трэці» і «Чацвёрты», але ў некаторых крыніцах яны называюцца як «Другі» і «Трэці».
  3. Аднак для гэтага цверджання няма довадаў[80].
  4. Законнасць абрання Льва VI і Стэфана VII падпадае пад сумневы, бо ў гэты час яшчэ быў жывы папярэдні Папа Ян X. Магчыма, яны з’яўляюцца антыпапамі.
  5. Існуе гіпотэза, што папстваваў на працягу некалькіх дзён, паводле «Папскага штогодніка» ад 1871 года — са снежня 973 года па сакавік ці чэрвень 974 года
  6. Нягледзячы на тое, што Баніфацый VII быў антыпапам, усе наступныя Папы па імі Баніфацый улічвалі яго пры нумарацыі.
  7. Нягледзячы на тое, што Бенедыкт X быў антыпапам, усе наступныя Папы па імі Бенедыкт улічвалі яго пры нумарацыі.
  8. Паводле традыцыі, нарадзіўся ў Ананьі, паводле сучасных пошукаў у Гавіньяна блізу Рыма
  9. Паводле традыцыі, нарадзіўся ў Ананьі, паводле сучасных пошукаў у горадзе Іене блізу Рыма[8]:313.
  10. Петрус Юліяні хібна лічыў, што пасля Яна XIX існаваў Папа Ян XX[8]:313.
  11. Марціна II і III ніколі не існавала. Пры вызначэнні парадкавага нумара Сымон дэ Брыён (Марцін IV) карыстаўся хібнымі спісамі, у якіх Марын I і Марын II значыліся як Марцін II і Марцін III[8]:313.
  12. Нягледзячы на тое, што Аляксандр V лічыцца антыпапам, наступныя Папы па імі Аляксандр улічвалі яго пры нумарацыі.
  13. Кардынал Жан Кар’е ўзяў сабе тое ж імя з тым жа парадкавым нумарам, што і Бернард Гарнье (Бенедыкт XIV).
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads