Артурс Дзімітэрс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Артурс Дзімітэрс (лат.: Artūrs Dimiters; 27 красавіка 1915, Віцебск — 1 лістапада 1986) — латвійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Латвійскай ССР (1983).

Хуткія факты Артурс Дзімітэрс, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 27 красавіка 1915 года, у Віцебску. Вучыўся ў Латвіі на курсах драматычных актораў (1933). У 1935—1940 з перапынкамі працаваў у Валміерскім тэатры (Паўночналатвійскі тэатр). У сезоне 1936—1937 выступаў на сцэне Ліепайскага тэатра. З 1940 акцёр тэатра Дайлес (Мастацкі акадэмічны тэатр імя Я. Райніса) у Рызе.

У пачатку творчай кар’еры быў характэрным акцёрам, аддаючы перавагу ролям, дзе можна было раскрыць прыроду ўнутраных супярэчнасцей чалавечых учынкаў. Такімі былі Морцімер у драме Фрыдрыха Шылера «Марыя Сцюарт», Рамэа ў «Рамэа і Джульеце» Уільяма Шэкспіра (абедзве 1943) і Уладзімір Дуброўскі ў «Дуброўскім» Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.

Пазней граў ролі цынікаў і зладзеяў — людзей дасціпных, але ўпартых і свавольных. Стыва Аблонскі ў «Ганне Карэнінай» Льва Мікалаевіча Талстога, Фельдкурат Кац у «Швейцы» Яраслава Гашэка і Уільям Сесіл у п’есе Ф. Брукнера «Лізавета, каралева англійская».

Член Саюза тэатральных дзеячаў Латвіі з 1950. Заслужаны артыст Латвійскай ССР (1955), Народны артыст Латвійскай ССР (1983). Уладальнік нацыянальных тэатральных узнагарод: імя Андрэя Пумпура (1981) і імя Эдуарда Смільгіса (1986).

Памёр у Рызе, пахаваны на могілках Райніса.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads