Арура

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арураmap
Remove ads

Ару́ра (ісп.: Oruro, аймара: Ururu, кечуа: Uru Uru, Ururu) — сталіца дэпартамента Арура ў Балівіі. Горад размешчаны ў Андах, на вышыні 3710 м над узроўнем мора. Насельніцтва складае 210 тысяч чалавек. Заснаваны ў XVII стагоддзі.

Хуткія факты Краіна, Дэпартамент ...
Remove ads

Транспарт

Важны транспартны вузел. Праз Арура праходзіць шаша № 1, якая злучае яго са сталіцай Балівіі Ла-Пасам на поўначы і горадам Патасі на поўдні. Апроч шашы, у Ла-Пас вядзе чыгунка, ад якой на паўночны захад адыходзіць галіна, якая злучае горад з Качабамбай. У паўднёвым накірунку ад Арура адыходзіць «Чыгунка з Антафагасты ў Балівію», канцавым пунктам якой з'яўляецца чылійская Антафагаста.

Эканоміка

Да закрыцця шахт у пачатку 1990-х гадоў Арура быў важным цэнтрам горназдабыўной прамысловасці краіны. Тут здабывалі волава, срэбра, золата, вальфрам, сурму, серу, буру і медзь. Таксама ў горадзе развіты каляровая металургія, харчовая, тэкстыльная, абутковая прамысловасці.

Культура

Thumb
Карнавал

Арура, які атрымаў назву ад мясцовага індзейскага племя, славіцца сваім карнавалам, які ў 2001 годзе быў уключаны ў спіс ЮНЕСКА. У ім захаваны элементы дакалумбаўскай рэлігіі індзейцаў рэгіёна.

Дзейнічае Тэхнічны ўніверсітэт Арура  (англ.).

Славутасці

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. 2012 Bolivian census
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q16823223'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads