Праптушка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Праптушка
Remove ads

Праптушка (першаптушка, стараптах[1] або археаптэрыкс, лац.: Archaeopteryx, ад грэч. ἀρχαῖος — старажытны, πτέρυξ — крылле) — вымерлы род птушкападобных дыназаўраў. З канца XIX стагоддзя да ранняга XXI стагоддзя палеантолагі і папулярныя даведнікі лічылі прадстаўнікоў роду Archaeopteryx самымі старажытнымі вядомымі птушкамі (у кладзе Avialae)[2]. З тых часоў былі ідэнтыфікаваныя і больш старыя патэнцыяльныя прадстаўнікі дадзенай клады, у тым ліку Anchiornis, Xiaotingia і Aurornis[3].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Праптушкі жылі ў часы позняга юрскага перыяду, каля 150 мільёнаў год таму, на тэрыторыі сучаснай паўднёвай Германіі: у тыя часы Еўропа была прадстаўлена архіпелагам астравоў, які размяшчаўся ў неглыбокім цёплым трапічным моры, значна бліжэй да экватара, чым зараз. Па памеры праптушка была падобная да сарокі звычайнай, прычым самыя буйныя асобіны, магчыма, дасягалі памеру крумкача. Самы вялікі від праптушкі мог вырастаць прыкладна да 0,5 метра ў даўжыню. Нягледзячы на невялікія памеры, шырокае крылле і меркаваную здольнасць лётаць і слізгаць, праптушкі мелі больш агульнага з іншымі малымі мезазойскімі дыназаўрамі, чым з сучаснымі птушкамі. У прыватнасці, з драмеазаўрыдамі і троадонтыдамі ў іх былі агульныя наступныя рысы: сківіцы з вострымі зубамі, тры пальцы з кіпцюрамі, доўгі касцяны хвост, звышрасцяжныя другія пальцы лап («кіпцюры забойцы»), пёры (наяўнасць якіх таксама пацвярджае цеплакроўнасць праптушкі) і розныя агульныя асаблівасці шкілета.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads