Яшчаратазавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яшчаратазавыя (Saurischia) — адзін з двух галоўных атрадаў дыназаўраў[1][2]. Адрозніваюцца тым, што лабковыя косці першапачаткова нахілены наперад (пазней у некаторых прадстаўнікоў — сегназаўры, драмеазаўры і іншых — лабковыя косці адхіляюцца назад).
Гэты атрад складаецца з двух асноўных падатрадаў:
- Тэраподы, або звераногія (Theropoda), да якіх адносяцца двухногія, драпежныя дыназаўры; у сярэднім дробныя (ранняя юра — позні мел), але ж сустракаліся сярод іх і гіганты.
- Заўраподаморфы (Sauropodomorpha), што ўключае ў сябе кладу буйных расліннаедных заўраподаў, якія хадзілі на чатырох нагах.
Remove ads
Тэраподы
Тэраподы з'явіліся ў познім трыясе і жылі да канца мелавога перыяду. Гэта былі самыя буйныя драпежнікі на Зямлі на працягу ўсёй мезазойскай эры (напрыклад акракантазаўры, гігантазаўры, эрэразаўры, тыраназаўры, тарвазаўры).
Заўраподаморфы
Заўраподаморфы ўяўлялі сабой буйных расліннаедных жывёл з доўгай шыяй, хвастом і вялікім бочкападобным целам.
Група заўраподаморфаў складалася з дзвюх падгруп:
- Празаўраподы (Prosauropoda). Жылі ў познім трыясе — ранняй юры;
- Заўраподы, або яшчараногія (Sauropoda) (брантазаўры, сейсмазаўры, дыпладокі, баразаўры, амфіцэліясы, футалагнказаўры і інш.). З'явіліся толькі ў ранняй юры і дасягнулі свайго росквіту ў познеюрскім перыядзе. На працягу ўсяго мелавога перыяду яны былі самымі галоўнымі расліннаеднымі жывёламі на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, Еўропы і Індыі.
Remove ads
Класіфікацыя
Таксанамія
- Род: Alwalkeria
- Род: Agnosphitys — nomen dubium
- Род: Alwalkeria
- Род: Anatopus
- Род: Anticheiropus
- Род: Argoides
- Род: Deuterotetrapous
- Род: Platypterna
- Род: Plesiornis
- Род: Teyuwasu
- Сямейства: Guaibasauridae
- Падатрад: Sauropodomorpha
- Інфраатрад: Празаўраподы (Prosauropoda)
- Інфраатрад: Заўраподы (Sauropoda)
- Падатрад: Theropoda
- Інфраатрад: Цэратазаўры (Ceratosauria)
- Скарбу: Тэтануры (Tetanurae)
- Надатрад: Pachypodosauria
- Скарбу: Eusaurischia
Кладаграма
Гэта кладаграма прыведзена паводле Weishampel et al., 2004[3]:
Saurischia |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кладаграма паводле Марцінеса ў суаўтарстве з інш. калегамі, 2011[4]:
Saurischia |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Галерэя
- Тэрапод (тыраназаўр)
- Празаўрапод (селазаўр)
- Заўрапод (апатазаўр)
Зноскі
- H. G. Seeley. 1888. On the classification of the fossil animals commonly named Dinosauria. Proceedings of the Royal Society of London 43:165-171
- R. N. Martinez and O. A. Alcober. 2009. A basal sauropodomorph (Dinosauria: Saurischia) from the Ischigualasto Formation (Triassic, Carnian) and the early evolution of Sauropodomorpha. PLoS ONE 4(2 (e4397)):1-12
- Weishampel, David B.; Dodson, Peter; Osmolska, Halszka (eds.) (2004). The Dinosauria, Second Edition. University of California Press., 861 pp.
- Martinez, R.N., Sereno, P.C., Alcober, O.A., Colombi, C.E., Renne, P.R., Montanez, I.P., Currie, B.S. (2011). A Basal Dinosaur from the Dawn of the Dinosaur Era in Southwestern Pangaea. Science 331 (6014): 206—210.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads