Арцём Іванавіч Барычэўскі
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Іванавіч Барычэ́ўскі (28 чэрвеня 1891[1] — 2 лістапада 1969) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра батальёна 190-га стралковага палка 5-й стралковай Арлоўскай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, капітан. Герой Савецкага Саюза (1945)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1891 года ў вёсцы Сэрныкы (цяпер Зарэчнэнскага раёна Ровенскай вобласці Украіны) у сям’і селяніна. Беларус.
Скончыў 5 класаў. Працаваў цесляром на доследнай станцыі пасёлку гарадскога тыпу Зернавы (цяпер горад Зернаград Растоўскай вобласці). Член ВКП(б)/КПСС з 1939 года.
У Чырвонай Арміі з 1918 года[1]. Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 года. Прымаў удзел у вызваленні Беларусі[2].
Вызначыўся 24 чэрвеня 1944 года пры прарыве варожай абароны на паўночны захад ад горада Рагачова[1]. 14 ліпеня 1944 г. намеснік камандзіра батальёна капітан Арцём Барычэўскі на чале штурмавой групы адным з першых уварваўся ў горад Ваўкавыск[1][3] Гродзенскай вобласці Беларусі. Група, захапіўшы цэнтр горада, ўтрымлівала яго да падыходу падмацавання, знішчыўшы 50[1] агнявых кропак, 8[1] супрацьтанкавых гармат, дзясяткі салдат і афіцэраў праціўніка.
Пасля вайны маёр А. І. Барычэўскі — у запасе. Жыў і працаваў у горадзе Зернаград Растоўскай вобласці[1].
Памёр 2 лістапада 1969 года, пахаваны ў Зернаградзе.
Remove ads
Памяць
- Імем Барычэўскага названая вуліца ў горадзе Зернаградзе[1].
Узнагароды
- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, капітану Барычэўскаму Арцёму Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5831).
- Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Зноскі
- Боричевский Артём Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 75. — 737 с.
- ОПЕРАЦИЯ «БАГРАТИОН» ОСВОБОЖДЕНИЕ БЕЛОРУССИИ Архівавана 8 кастрычніка 2014.
- Волковыск 1941—1944 Архівавана 11 лістапада 2010.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads