Арцём Алегавіч Валовіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арцём Валовіч (нар. 15 сакавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Энергетыка».

Хуткія факты Арцём Валовіч, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у структуры мінскага МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце трапіў у барысаўскі БАТЭ, дзе гуляў за юнацкія каманды, правёў адзін матч за дубль. У 2017 годзе перайшоў у «Гарадзею», дзе замацаваўся ў дублі, быў капітанам рэзервовага складу.

У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мінскі НФК[2], дзе з часам стаў іграком стартавага складу. У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з асноўнай камандай «Гарадзеі»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 28 сакавіка 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым гуляў за дубль, рэгулярна прыцягваўся да асноўнай каманды.

У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у «Крумкачах», але беспаспяхова. У красавіку 2021 года стаў іграком «Асіповічаў», дзе гуляў да канца сезона 2021.

У пачатку 2024 года далучыўся да мінскага «Энергетыка».

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[4].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads