Арцём Аляксандравіч Радзькоў

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Арцём Аляксандравіч Радзькоў
Remove ads

Арцём Алякса́ндравіч Радзько́ў (нар. 26 жніўня 1985, Магілёў) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2013). У цяперашні час працуе трэнерам у расйіскім клубе «Дынама» з Махачкалы.

Хуткія факты Арцём Радзькоў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец магілёўскага футбола, хутка апынуўся ў барысаўскім БАТЭ, дзе спачатку гуляў за дубль, потым стаў іграком асновы. У 2007 годзе быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату, пасля чаго перайшоў у падмаскоўныя «Хімкі». Праз год вярнуўся ў барысаўскі клуб.

У верасні 2013 года быў аддадзены ў арэнду грозненскаму «Цераку»[3].

Па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў БАТЭ і ў снежні 2013 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з турэцкім клубам «Генчлербірлігі»[4]. Далучыўся да новага клуба ў студзені 2014 года. У першай палове 2014 года згуляў за каманду 5 матчаў, так і не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе. Пазней увогуле выбыў з-за траўмы. Так і не здолеўшы аднавіцца пасля пашкоджання, у 2015 годзе пакінуў «Генчлербірлігі» і пачаў займацца агенцкай дзейнасцю[5]. У чэрвені 2016 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры[6].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. У 2006—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную.

Трэнерская кар’ера

У лютым 2017 года далучыўся да трэнерскага штаба мінскай «Зоркі-БДУ» ў якасці трэнера юнацкай каманды[7], а пазней стаў працаваць і ў асноўнай камандзе. У верасні 2019 года ўвайшоў таксама ў трэнерскі штаб Сяргея Яромкі ў моладзевай зборнай Беларусі[8].

Пакінуў «Энергетык-БДУ» ў снежні 2019 года[9]. Сярод новых меркаваных месцаў працы называліся брэсцкі «Рух» і магілёўскі «Дняпро», аднак у выніку ў студзені 2020 года спецыяліст вярнуўся ў сталічны клуб[10]. У ліпені 2020 года зноў пакінуў «Энергетык-БДУ»[11].

У кастрычніку 2020 года стаў трэнерам у барысаўскім БАТЭ[12]. Пакінуў барысаўскі клуб у снежні 2020 года[13], а ў студзені 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Іслачы»[14]. Вывеў «Іслач» у фінал Кубка Беларусі 2020/21, у чэмпіянаце Беларусі 2021 каманда заняла 10-е месца. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам[15].

У сезоне 2022 пад кіраўніцтвам Радзькова каманда доўгі час ішла ўверсе табліцы і прэтэндавала на медалі, у выніку заняла пятае месца, што стала паўтарэннем найлепшага выніку ў гісторыі «Іслачы», паказанага раней у 2019 годзе. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым трэнерам чэмпіянату Беларусі[16]. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач»[17].

У лютым 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб махачкалінскага «Дынама»[18].

У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[19].

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

  • Беларусь Найлепшы трэнер чэмпіянату Беларусі: 2022

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads